Дактары выратавалі ёй жыццё.
![](http://d2u25kyqy2mqv5.cloudfront.net/img/w840d4webp1/photos/z_2024_02/ismail_hanyja_ap240206-xs5pa.jpg.webp)
Ісмаіл Ханія (злева). Фота: Khalil Hamra / AP
Сястра лідара ХАМАС Ісмаіла Ханіі прайшла курс лячэння ў ізраільскай бальніцы. Аб гэтым паведамляе Jerusalem Post.
Прынамсі, адна з яго сясцёр жыве ў Тэль-Шэве, былым бедуінскім горадзе на ізраільскай тэрыторыі на поўдзень ад Заходняга берага ракі Іардан.
Паведамляецца, што ў жанчыны ўзніклі ўскладненні пры заўчасных родах, і дактары выратавалі ёй жыццё.
Каментары