Хуткасную чыгуначную магістраль з Масквы ў Мінск калі і пракладуць, то вельмі няхутка
«Расійскія чыгункі» вызначыліся, куды і калі будуць пракладаць высакахуткасныя магістралі, пра якія ў сваім пасланні парламенту нядаўна гаварыў нават сам Уладзімір Пуцін. Першай будуць весці трасу Масква — Санкт-Пецярбург, а потым у парадку чарговасці — Масква — Екацярынбург, Масква — Адлер, Масква — Мінск і Масква — Разань. Гэта вынікае з прэзентацыі першага намесніка генеральнага дырэктара «Расійскіх чыгунак» Сяргея Кобзева, піша РБК.
![](http://d2u25kyqy2mqv5.cloudfront.net/img/w840d4webp1/photos/stock/chyhunka-rkw22.jpg.webp)
Адносна тэрмінаў Кобзеў не выключыў, што «дзесьці да канца 2028-2029 гадоў» ужо можна будзе паехаць у Санкт-Пецярбург першым расійскім высакахуткасным цягніком.
Але купляць яго ў некага расейцы не хочуць, а мерацца збудаваць самі. Таму тэрміны могуць зацягнуцца і куды далей. Да мінскага ж кірунку рукі дойдуць добра калі ў наступным дзесяцігоддзі.
Каментары