Свет66

Z-блогер з Расіі сцвярджае, што ягоныя паплечнікі напалі на Леаніда Волкава 

У якасці доказаў Уладзіслаў Пазнякоў выклаў фота аўтамабіля Волкава.

Уладзіслаў Пазнякоў у Італіі. Фота з ягонай старонкі Укантакце (архіўная копія)

Увечары 12 сакавіка расійскі блогер Уладзіслаў Пазнякоў (вядомы як заснавальнік ультраправага руху «Мужчынская дзяржава», забароненага ў Расіі) выклаў у сваім канале скрыншоты перапіскі з нейкім чалавекам. Сцвярджаецца, што арганізатар нападу на Леаніда Волкава, былога кіраўніка створанага Аляксеем Навальным Фонда барацьбы з карупцыяй (ФБК), — ягоны прыхільнік.

Скрыншот з тэлеграм-канала Уладзіслава Пазнякова

На першых двух фота Леанід Волкаў у адным з еўрапейскіх аэрапортаў — імаверна, не віленскім, бо надпісы там выкананыя на нямецкай ды англійскай мовах. Мы не здолелі адшукаць іншых крыніц гэтага фота.

Фота з тэлеграм-канала Уладзіслава Пазнякова

Таксама сярод выкладзеных фота ёсць здымак аўтамабіля, які, як сцвярджаецца, належаў Леаніду. Менавіта ў аўтамабілі яго сёння збівалі.

Фота з тэлеграм-канала Уладзіслава Пазнякова

Сам Уладзіслаў Пазнякоў выехаў з Расіі некалькі гадоў таму праз праблемы з расійскімі ўладамі. Ён нарадзіўся ў Казахстане, але быў адэптам ідэі «Расія для рускіх», заклікаў прыніжаць жанчын і замежнікаў. 

Беларусь на сваіх стрымах ён называў «бульбяной залупай», а таксама казаў, што беларусы гатовыя толькі «пакрычаць «ганьба» і сесці на бутэльку». Саміх беларусаў ён называў «яшчэ большымі цярпіламі, чым русачкі».

Вядома, што пасля ад'езду з Расіі ён жыў у шэрагу еўрапейскіх краін, а таксама запісваў з іх турыстычныя блогі.

Пасля ён пераехаў у Грузію, дзе за ім, па ягоных словах, сачылі. Спужаўшыся пераследу, ён з'ехаў. А ў Чарнагорыі, куды ненадоўга пераехаў ужо пасля пачатку расійскага ўварвання ва Украіну, яму нібыта пагражала крымінальная справа. Не склалася ў яго пасля і ў Албаніі. Цяпер, наколькі вядома, ён жыве ў розных краінах Азіі.

У сваіх каналах, акрамя антымігранцкай і антымусульманскай рыторыкі, ён публікуе відэа з забойствамі ўкраінскіх вайскоўцаў і антыўкраінскія тэксты. Таксама ён перакаваўся ў актыўнага прыхільніка Пуціна, хоць раней даволі жорстка праходзіўся па ім на сваіх стрымах.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары6

  • Па усiм свеце
    13.03.2024
    Усiх рускiх якiя падтрымлiваюць путлегiтлера i крывавую вайну трэба выслаць у расею, ануляваць усе вiды на жыхарства i грамадзянствы, супраць асаблiва злосных падстракацеляў вайны трэба заводзiць крымiнальныя справы i саджаць на турэмны тэрмiн як саўдзельнiкаў путлегiтлера i яго вайны
  • ддт
    13.03.2024
    Па усiм свеце, а я лічу, што расейцаў увогуле ня трэба пускаць у цывілізаваныя краіны.
  • Влад
    13.03.2024
    Так про белорусов всё правильно сказал! Разве кто-то бастует?

Год Сырскага. Як ваюе ўкраінская армія з гэтым галоўнакамандуючым

Год Сырскага. Як ваюе ўкраінская армія з гэтым галоўнакамандуючым

Усе навіны →
Усе навіны

Неабходныя грошы на патрэбы Паліны Шарэнды-Панасюк сабралі за некалькі гадзін5

Трамп запатрабаваў закрыць USAID за «карупцыю»8

Нашчадкі готаў і фіна-вуграў нават больш, чым меркавалася. Што насамрэч у генах беларусаў і літоўцаў?45

Жахлівая гісторыя ў «Мінск-Свеце»: сабака на двары напароўся на шампур, гаспадыня лічыць, што яго ўваткнулі наўмысна1

Што рабіць, калі ваш тэлефон упаў у шахту ліфта?5

Беларускія астравы, пра якія вы маглі не ведаць2

Зяленскі расказаў, як бачыць «здзелку» з Трампам па карысных выкапнях9

У Пецярбургу музыка выкінуўся з 10-га паверха, калі да яго прыйшлі з ператрусам за «фінансаванне УСУ»7

Журналіста Ігара Ільяша абвінавачваюць па двух крымінальных артыкулах1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Год Сырскага. Як ваюе ўкраінская армія з гэтым галоўнакамандуючым

Год Сырскага. Як ваюе ўкраінская армія з гэтым галоўнакамандуючым

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць