Грамадства33

У Беларусі мяняецца закон аб рэкламе. Да чаго рыхтавацца блогерам і простым карыстальнікам сацсетак?

З 12 ліпеня ў Беларусі зменіцца рэкламнае заканадаўства. Новаўвядзенні закрануць блогераў і проста актыўных карыстальнікаў сацсетак. Выданне «Анлайнер» вывучыла змены і трактоўкі складаных выпадкаў разам з адвакатам, каб ведаць, да чаго рыхтавацца. Разбірацца ў тэме яму дапамагала Ірына Калугіна — адвакатка ў галіне дамоўнага, гаспадарчага, сямейнага права.

Як усё ўладкавана цяпер?

У 2022 годзе ў Беларусі з'явіўся так званы рэестр рэкламараспаўсюджвальнікаў. Цяпер у ім павінны быць тыя, хто аказвае рэкламныя паслугі ў друкаваных СМІ, на радыё і тэлебачанні, а таксама ў інтэрнэце праз сеткавыя выданні.

Цяпер без уключэння ў рэестр можна даваць у інтэрнэце рэкламу, не звязаную з публікацыяй у сеткавых выданнях. Напрыклад, блогерка выкладвае сторыс са свежым манікюрам і ацэнкай салона прыгажосці — ёй не трэба быць у рэестры. А вось калі салон прыгажосці захоча купіць банеры на гарадскім партале, які зарэгістраваны як СМІ (або сеткавае выданне), то партал павінен быць у спісе.

У гэтым прыкладзе з манікюрам ёсць два невідавочныя нюансы закона.

Тое ж самае з дзейнасцю па ліцэнзіях і атэстатах. Напрыклад, ліцэнзуюцца медыцынскія паслугі, праца адвакатаў, аздараўленне дзяцей за мяжой. Па атэстатах працуюць, напрыклад, аўдытары.

2. Усе людзі, якія трапілі ў сторыс з геапазнакай, павінны быць згодныя на публікацыю. Інакш парушаюцца іх канстытуцыйныя правы, і за гэта могуць нават прыцягнуць да крымінальнай адказнасці. Напрыклад, па артыкуле 203 КК Рэспублікі Беларусь («Незаконныя дзеянні ў дачыненні да інфармацыі аб прыватным жыцці і персанальных даных караюцца грамадскімі работамі або штрафам, або арыштам, або абмежаваннем/пазбаўленнем волі на тэрмін да двух гадоў»).

Калі на сэлфі з рэстарана трапляе госць за суседнім столікам, то трэба ці пытацца ў яго згоду перад публікацыяй, ці рабіць фота, на якім яго нельга пазнаць.

Што змяняецца з 12 ліпеня 2024 года?

Людзям, якія плануюць зарабляць на блогу, даючы рэкламу, трэба будзе зарэгістравацца ў рэестры. Дарэчы, некаторыя блогеры ў ім ужо ёсць. Напрыклад, Ксенія Івашка, у якой 127 тыс. падпісчыкаў у інстаграме, і Юлія Кабякова з 48,6 тыс. інстафолавераў.

Сітуацыя 1: блог энтузіястаў

«Можна сказаць дакладна, што да 12.07.2024 гэта было не трэба, а вось пасля рэгістрацыя патрабуецца, калі не з'явіцца новых тлумачэнняў па прымяненні гэтага закона», — расказвае Ірына Калугіна.

Сітуацыя 2: Мастак адзначае блогера ў сацсетках

«Калі зыходзіць з нормаў закона «Аб рэкламе», дзеянні мастака падпадаюць пад азначэнне «распаўсюд рэкламы». Зноў жа да 12 ліпеня 2024 года мастаку быць у рэестры не трэба, а з 12 ліпеня — неабходна», — тлумачыць экспертка.

Напрыклад, кампанія вырабляе прадукцыю і піша пра гэта на сваім сайце і ў сацсетках. Яны аб'ядналіся з іншай кампаніяй і выпусцілі сумесную калекцыю. Ці павінен тут хтосьці быць у рэестры?

  • Апублікаваць артыкул пра сваю прадукцыю ў сябе на сайце = размясціць рэкламу ў інтэрнэце, кампанія лічыцца рэкламадаўцам.

  • Апублікаваць у сябе на сайце артыкул пра прадукцыю іншай кампаніі = распаўсюдзіць рэкламу, кампанія лічыцца рэкламараспаўсюджвальнікам і ўжо ў гэтым выпадку павінна быць у рэестры з 12 ліпеня 2024 года.

А што будзе з таргетам і гівамі?

Адразу ўяўляецца сітуацыя: чалавек хоча разыграць кнігу сярод сваёй невялікай аўдыторыі, у асноўным якая складаецца з сяброў і знаёмых, папрасіўшы пра рэпост. Як на такое глядзіць закон?

Новую рэдакцыю закона МАРГ тлумачыць так:

Атрымліваецца, што пры адказе на пытанне «Ці трэба мне быць у рэестры?» спачатку неабходна зразумець:

  1. ці раблю я тое, што падпадае пад вызначэнне прадпрымальніцкай дзейнасці (рэкламаванне лічыцца такой);

  2. ці ёсць у мяне для такой дзейнасці ІП ці юрыдычная асоба.

Яшчэ адзін неадназначны інструмент сацсетак — таргетаваная рэклама. Згодна з абноўленым законам, той, хто яе запускае, павінен быць зарэгістраваны ў рэестры. Але бываюць і некамерцыйныя сітуацыі выкарыстання таргету.

  • Зоаваланцёр падбірае з вуліцы катоў і сабак. Каб хутчэй іх прыстройваць, запускае таргетаваную рэкламу. Грошай за валанцёрскую дзейнасць ён не атрымлівае, наадварот, укладвае свае — на корм, ветклінікі і запуск рэкламы.

  • Хлопец сумуе па пакінуўшым Беларусь тындары і хоча запусціць таргет на свае фота, каб знаёміцца з дзяўчатамі.

Што тычыцца гэтых сітуацый, то цяпер няма адназначных адказаў, Ці можна будзе так рабіць пасля 12 ліпеня без рэгістрацыі ў рэестры? Закон пакуль не ўступіў у сілу, яшчэ не склалася правапрымяняльная практыка, на якую звычайна абапіраюцца адвакаты.

Каментары3

  • Эмма
    21.03.2024
    Максимка, как тебе моя улыбка ? Нравится ?
  • И посылаем
    21.03.2024
    Ситуация 1Х - а не послать всех этих МАРТ и Национальных центрау по защите персональных данных и подобных диблоидов за известным кораблем.

  • Мх
    21.03.2024
    Карацей, маеш Фэйбсук/Інстаграм/Твітар(Х) - з такім неадназначным тлумачэннем законаў можна ўсякі пост разглядаць як рэкламу. Думаю, гэта стане аналагам "экстрэміскіх падпісак". Толькі за іх яшчэ можна грошы стрыгчы.

Белыя ды чырвоныя кветкі і мора слёз. Як у Вільні сустракалі Паліну Шарэнду-Панасюк20

Белыя ды чырвоныя кветкі і мора слёз. Як у Вільні сустракалі Паліну Шарэнду-Панасюк

Усе навіны →
Усе навіны

У «Мінск-Свеце» сёння здарыўся патоп4

Стрыжак назваў, колькі зваротаў прыйшло ў BYSOL праз узлом «Беларускага Гаюна»2

На трасе Мінск — Брэст цягнік збіў мікрааўтобус

Ціханоўская: «Апошні раз я чула голас мужа чатыры гады таму». Сяргей Ціханоўскі знаходзіцца ў рэжыме інкамунікада 700 дзён13

Праз спешку ЦРУ зліло імёны сваіх маладых супрацоўнікаў, на якіх палююць кітайскія спецслужбы4

Беларуская палітычная эмігрантка ляцела ў Грузію на самалёце, які экстранна пасадзілі ў Іране9

Беларуску без тлумачэння прычын знялі з рэйса ў мінскім аэрапорце і адправілі ў РУУС6

Справа Паўла Дурава дойдзе да суда не раней чым праз год

45-гадовую мінчанку асудзілі па трох палітычных артыкулах. Вось у чым яе вінавацілі1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Белыя ды чырвоныя кветкі і мора слёз. Як у Вільні сустракалі Паліну Шарэнду-Панасюк20

Белыя ды чырвоныя кветкі і мора слёз. Як у Вільні сустракалі Паліну Шарэнду-Панасюк

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць