Кароль Вялікабрытаніі Карл III неўзабаве вернецца да выканання грамадскіх абавязкаў пасля пройдзенага курсу лячэння ад анкалагічнага захворвання. Вяртанне Карла III чакаецца ў пачатку траўня, паведаміла прэс-служба Букінгемскага палаца.
«Яго Вялікасць кароль неўзабаве вернецца да выканання грамадскіх абавязкаў, звязаных са з'яўленнем на публіцы, пасля перыяду лячэння і аднаўлення, які адбыўся з-за яго нядаўняга ракавага дыягназу», — гаворыцца ў паведамленні Букінгемскага палаца.
Брытанскі кароль разам з жонкай Камілай наведаюць цэнтр па лячэнні ракавых захворванняў, дзе сустрэнуцца з лекарамі і пацыентамі. Таксама яны чакаюць у чэрвені сустрэчы з японскім імператарам Нарухіта і ягонай жонкай Масака.
Букінгемскі палац заяўляе, што кароль не будзе праводзіць поўную летнюю праграму мерапрыемстваў, а тэмп яго вяртання будзе «старанна вывераны». Любая грамадская праца, у якой возьме ўдзел кароль, будзе абвешчаная бліжэй да лета і будзе залежаць ад рэкамендацый лекараў.
Каментары
👑 аля, алё, але... Але ж выкручваюць яны чамусьці імі толькі ўладарам. А вось больш-менш звычайным людзям пакідаюць як і ё — узгадайма Чарлі Чапліна.
🥃 Мяркую, беларусам таксама трэба называць брытанскага манарха Чарлям. Бо слова гэта ніяк ня рэжа нашым слых, а, наадварот, многім яго лагодзіць. І асабліва тым, хто любіць прыкладацца да напояў пад агульнай назваю «чарніла», Аля, а-ля «чарлік»...