Грузія прабілася ў 1/8 фіналу. І гэта самая галоўная сенсацыя Еўра-2024 ВІДЭА
У заключным матчы групавога турніру Грузія перамагла Партугалію 2:0.
![](http://d2u25kyqy2mqv5.cloudfront.net/img/w840d4webp1/photos/z_2024_06/georgia_ap240626-wjvlp.jpg.webp)
Жорж Мікаўтадзэ — адна з зорак Грузіі ў групавым турніры. Фота: Martin Meissner / AP
У заключным матчы групавога турніру Грузія перамагла нематываваную Партугалію 2:0, але тым не менш. Партугальцы, што загадзя гарантавалі сабе першае месца ў групе, выйгралі чэмпіянат Еўропы восем гадоў таму, а зараз разглядаюцца аднымі з фаварытаў.
На 4-й хвіліне лік адкрыў зорка «Напалі» Хвіча Кварацхелія, у другім з пенальці забіў форвард французскага «Меца» Жорж Мікаўтадзэ. Гэта яго трэці гол на турніры.
Грузія — абсалютны дэбютант чэмпіянатаў Еўропы, і адразу такі поспех. Але ў 1/8 фіналу ёй будзе супрацьстаяць Іспанія.
У паралельным матчы Турцыя перамагла Чэхію 2:1.
Партугалія — 6, Турцыя — 6, Грузія — 4, Чэхія — 1.
Каментары
Гульцы з абароны Партугаліі забяспечвалі эскорт да сваёй брамы ці што? Папросту беглі паралельнымі курсамі і нават ніводнай спробы нешта зрабіць.