У Кіеў прыехаў галоўны супернік Орбана, ён ушанаваў памяць загінулых у вайне супраць Расіі
Галоўны супернік прэм'ер-міністра Венгрыі Петэр Мадзяр, лідар апазіцыйнай партыі «Ціса», ужо знаходзіцца ў Кіеве, ён ушанаваў загінулых абаронцаў Украіны ля Сцяны памяці на мурах Міхайлаўскага Златаверхага манастыра.
![](http://d2u25kyqy2mqv5.cloudfront.net/img/w840d4webp1/photos/z_2024_07/madziar240711-hxcp9.jpg.webp)
«У Кіеве, ля Сцяны памяці дзясяткам тысяч украінцаў, якія загінулі ў вайне», — напісаў ён у фэйсбуку.
Палітык дадаў, што пачне больш падрабязна распавядаць пра сваю паездку праз некалькі гадзін.
Венгерскі прэм'ер Віктар Орбан падчас свайго візіту ў Кіеў пазбег візіту да Сцяны памяці, нягледзячы на тое, што гэта зусім недалёка ад венгерскага пасольства, піша Украінская праўда.
Петэр Мадзяр пасля масіраванай ракетнай атакі РФ у панядзелак асудзіў удар па дзіцячай бальніцы «Ахматдзет», а затым абвясціў збор гуманітарнай дапамогі і медыцынскага абсталявання і анансаваў сваю паездку ў Кіеў. Таксама ён паведаміў, што плануе сустрэцца з венгерскай дыяспарай у Закарпацці.
Каментары