Культура44

Рэжысёр Дар'я Жук рыхтуе навукова-фантастычную драму-антыўтопію пра тэлепартацыю ў Беларусь

Фільм раскажа пра Надзю і Фёдара, якія, спрабуючы атрымаць палітычны прытулак у ЗША, нечакана тэлепартуюцца назад у Беларусь.

Дар'я Жук, вядомая па сваім дэбютным фільме «Крышталь», прыступае да працы над новым праектам — навукова-фантастычнай сатырай »Менавіта тое, чым здаецца», піша тэлеграм-канал «Свяшчэнны Белавуд».

Гэты фільм, які ўяўляе сабой змрочную сатыру на сучасны аўтарытарызм, будзе зняты пры падтрымцы эстонскай кампаніі Allfilm, прадзюсарамі выступаюць Воля Чайкоўская, Іва Фелт і Віялета Крэчэтава. Сцэнар фільма заснаваны на арыгінальнай гісторыі Таццяны Заміроўскай, якая таксама выступіць сааўтарам сцэнарыя. Здымкі будуць весціся на беларускай, англійскай і рускай мовах, піша Variety.

Фільм раскажа пра Надзю і Фёдара, якія, спрабуючы атрымаць палітычны прытулак у ЗША, нечакана тэлепартуюцца назад у Беларусь з дапамогай загадкавай квантавай тэхналогіі, створанай навукоўцамі пад дыктатам таталітарнага рэжыму. Вымушаныя хавацца як злачынцы, яны павінны аднавіць свае адносіны, каб вярнуцца ў бяспечнае месца.

Дар'я Жук адзначае, што фільм не будзе перанасычаны спецэфектамі, але прадставіць «заземленую» версію рэальнасці, дзе ключавым элементам з'яўляецца тэхналогія, якая дазваляе імгненна вяртаць настальгуючых па Беларусі людзей назад. Аднак для некаторых персанажаў гэта ператвараецца ў сапраўдны кашмар, іх вяртанне пагражае небяспекай.

Праект «Менавіта тое, чым здаецца» стане працягам тэмы, паднятай у «Крышталі», дзе гераіня таксама шукала сваю ідэнтычнасць паміж роднай Беларуссю і марай аб свабодзе ў Амерыцы.

Жук падкрэслівае, што яе новы фільм даследуе тэмы таксічнай настальгіі і пошукаў ідэнтычнасці на фоне таталітарнага рэжыму.

Каментары4

  • GNLS
    12.08.2024
    Дык навукова-фантастычная драма анціутопія, ці навукова-фантастычная сатыра? Не вызначыліся яшчэ? Ці як атрымаецца?
  • На себя погляди
    13.08.2024
    конечно же,
    А тебя это **ть не должно
  • Anatol Starkou
    13.08.2024
    Здесь две интересные для меня темы в статье:
    1. перемещение человеков в пространстве. Я помню это было еще в Старике Хоттабыче лет 45-50 назад;
    2. авторитаризм диктатура и все такое прочее.

    Мадам, авторитаризм и диктатура была и есть в бчб СМИ, а также в западных СМИ, рассказывающих нам о последней диктатуре в Европе. Больше их НИГДЕ НЕ ІСНАВАЛА і не існуе. І не будзе на Беларусі існаваць ніколі.
    Приятных съемок фильма-антиутопии.

Белыя ды чырвоныя кветкі і мора слёз. Як у Вільні сустракалі Паліну Шарэнду-Панасюк29

Белыя ды чырвоныя кветкі і мора слёз. Як у Вільні сустракалі Паліну Шарэнду-Панасюк

Усе навіны →
Усе навіны

Стрыжак назваў, колькі зваротаў прыйшло ў BYSOL праз узлом «Беларускага Гаюна»2

На трасе Мінск — Брэст цягнік збіў мікрааўтобус

Ціханоўская: «Апошні раз я чула голас мужа чатыры гады таму». Сяргей Ціханоўскі знаходзіцца ў рэжыме інкамунікада 700 дзён13

Праз спешку ЦРУ зліло імёны сваіх маладых супрацоўнікаў, на якіх палююць кітайскія спецслужбы7

Беларуская палітычная эмігрантка ляцела ў Грузію на самалёце, які экстранна пасадзілі ў Іране9

Беларуску без тлумачэння прычын знялі з рэйса ў мінскім аэрапорце і адправілі ў РУУС6

Справа Паўла Дурава дойдзе да суда не раней чым праз год

45-гадовую мінчанку асудзілі па трох палітычных артыкулах. Вось у чым яе вінавацілі1

Самы сапраўдны кот працуе ў беларускім музеі ФОТАФАКТ1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Белыя ды чырвоныя кветкі і мора слёз. Як у Вільні сустракалі Паліну Шарэнду-Панасюк29

Белыя ды чырвоныя кветкі і мора слёз. Як у Вільні сустракалі Паліну Шарэнду-Панасюк

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць