Грамадства2525

Кірыла Буданаў: Telegram нясе рэальную пагрозу нацыянальнай бяспецы Украіны

Пры гэтым кіраўнік разведкі не выступае за тое, каб проста ўзяць і закрыць месенджар. А прапануе сваё.

Кірыла Буданаў. Фота: Украінская праўда

Месенджар Telegram уяўляе рэальную пагрозу нацыянальнай бяспецы Украіны. Пра гэта ў інтэрв'ю «Радыё Хартыя» сказаў начальнік Галоўнага ўпраўлення разведкі Міністэрства абароны Украіны Кірыла Буданаў.

Паводле яго слоў, ва Украіне Telegram стаў галоўнай крыніцай атрымання інфармацыі для грамадства, «ён абагнаў абсалютна ўсё». Пры гэтым Буданаў не выступае за тое, каб «проста ўзяць і закрыць» месенджар.

«Гэта, дарэчы, даволі складана зрабіць, але магчыма. Я выступаю за тое, каб «афізічыць» усе тэлеграм-каналы. Калі ты хочаш, як той казаў, вяшчаць нейкія навіны, калі ласка, зарэгіструйся. Каб усе разумелі, што гэты канал зарэгістраваны за Івановым Іванам Іванавічам, грамадзянінам РФ, які жыве ў горадзе Масква. Ці за спадаром, не ведаю, нейкім грамадзянінам Украіны. І тады ёсць адказнасць у чалавека асабіста за тое, што ён там размяшчае», — кажа разведчык.

Ён падкрэсліў, што некаторыя тэлеграм-каналы размяшчаюць «не зусім цэнзурныя матэрыялы», і гэта не тычыцца пытання вайны ва Украіне.

«А якая адказнасць? Ніякай. Так не павінна быць. Хочаш нешта рабіць — калі ласка, нясі за гэта адказнасць. Калі ўсё добра-дык чаго ты хаваешся?» — рэзюмаваў Буданаў.

Каментары25

  • Acab
    07.09.2024
    Слухайце, дабраахвотнічкі гнёты-янкі ці як там вас. Вы ідзеце прыслугацца гэтаму, адрознаму ад пыняў хіба колерам зьвярынае пысы. Яшчэ і маеце нахабства кагосьці папракаць і затыкаць, бо не пайшлі.
    Самыя стуліцеся!
  • Стоп-Дураў
    07.09.2024
    Гэта ужо дакладна зразумела што тэлеграм сапраўднае зло як для Беларусі так і для Украіны .
  • .
    07.09.2024
    > «А якая адказнасць? Ніякай. Так не павінна быць. Хочаш нешта рабіць — калі ласка, нясі за гэта адказнасць. Калі ўсё добра-дык чаго ты хаваешся?»

    Рэгістрацыю блогераў па адрасах падтрымаюць МінІнформ, КДБ РБ і ГУБАЗіК.

    Ва ўсіх спецслужбах такая прафесійная дэфармацыя ў падыходах да камунікацый?
    Ці недзе знойдуцца людзі, якія здолеюць паглядзець на праблему не толькі са свайго боку, а і з боку грамадзяніна ў краіне, у якой не "усё добра", а наадварот.

Стала зразумела, чаму кіраўнік беларускага Ernst&Young не змог асабіста развітацца з калектывам4

Стала зразумела, чаму кіраўнік беларускага Ernst&Young не змог асабіста развітацца з калектывам

Усе навіны →
Усе навіны

На 11-гадовага хлопчыка ўпалі футбольныя вароты, ён шпіталізаваны4

У Беларусі стварылі сухое марожанае10

У Жыткавічах у галаве 10-гадовага хлопчыка знайшлі дзве дзіркі8

Даляр сёння даражэе на тры капейкі

У цэнтры Мінска выцягнулася вялізная чарга ФОТАФАКТ19

Беларуска не знайшла сябе ў спісе выпускнікоў школы — лічыць, што праз палітычныя погляды4

«Невядома, калі мы атрымаем наступны заробак». Як прыпыненне падтрымкі ад ЗША паўплывала на беларускія СМІ і НДА6

Памёр Аляксандр Машэўскі1

Пажарныя Лос-Анджэлеса абвясцілі са сцэны пра перамогу Беёнсэ на «Грэмі»2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала зразумела, чаму кіраўнік беларускага Ernst&Young не змог асабіста развітацца з калектывам4

Стала зразумела, чаму кіраўнік беларускага Ernst&Young не змог асабіста развітацца з калектывам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць