Свет3636

Make Russia small again. Зяленскі перайграў вядомы слоган Трампа

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі падчас свайго ўчарашняга вячэрняга відэазвароту з’явіўся ў футболцы з надпісам, якім падражніў Крэмль.

Скрыншот з відэа

На чорнай футболцы Зяленскага былі словы: Make Russia small again («Зрабі Расію зноў малой»), што стала своеасаблівай адсылкай да слогана прэзідэнцкай кампаніі Дональда Трампа Make America great again («Зрабі Амерыку зноў вялікай»).

Пры гэтым адносіны з Дональдам Трампам у Зяленскага не скажаш каб вельмі сардэчныя. Трамп крытыкуе дапамогу ЗША Украіне, а нядаўна абвінаваціў Зяленскага ў пачатку вайны, назваўшы яго «вялікім прадаўцом», які нібыта падмануў ЗША, каб атрымаць вялікую колькасць дапамогі.

Футболка Зяленскага, дарэчы, ужо прыцягнула ўвагу Міністэрства замежных спраў Расіі. Афіцыйная прадстаўніца ведамства Марыя Захарава назвала Зяленскага «крывавым вырадкам» і задала саркастычнае пытанне: «Маленькай, як што? СССР? Расійская Імперыя? А, я зразумела! Як Кіеўская Русь. Для гэтага нам патрэбен Кіеў».

Каментары36

  • Антось
    24.10.2024
    Файная! Чакаем Ціханоўскую у цішотцы Make Belarus Zaebis Again
  • Так
    24.10.2024
    Тры тыдні таму ў такой цішотцы быў Парашэнка.
  • .
    24.10.2024
    Так Кіеўская Русь не ваша. Або знайшлі нейкія дакументы пра тое, як рускія пераехалі з Кіева ў Маскву?

    Сарказм у яе на ўзроўні мясцовых ботаў-недатролляў, кшталту "сам дурак", "а, гэта вы пра Ціханоўскую (Зяленскага, Байдэна)"...

Год Сырскага. Як ваюе ўкраінская армія з гэтым галоўнакамандуючым

Год Сырскага. Як ваюе ўкраінская армія з гэтым галоўнакамандуючым

Усе навіны →
Усе навіны

Неабходныя грошы на патрэбы Паліны Шарэнды-Панасюк сабралі за некалькі гадзін5

Трамп запатрабаваў закрыць USAID за «карупцыю»8

Нашчадкі готаў і фіна-вуграў нават больш, чым меркавалася. Што насамрэч у генах беларусаў і літоўцаў?45

Жахлівая гісторыя ў «Мінск-Свеце»: сабака на двары напароўся на шампур, гаспадыня лічыць, што яго ўваткнулі наўмысна1

Што рабіць, калі ваш тэлефон упаў у шахту ліфта?5

Беларускія астравы, пра якія вы маглі не ведаць2

Зяленскі расказаў, як бачыць «здзелку» з Трампам па карысных выкапнях9

У Пецярбургу музыка выкінуўся з 10-га паверха, калі да яго прыйшлі з ператрусам за «фінансаванне УСУ»7

Журналіста Ігара Ільяша абвінавачваюць па двух крымінальных артыкулах1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Год Сырскага. Як ваюе ўкраінская армія з гэтым галоўнакамандуючым

Год Сырскага. Як ваюе ўкраінская армія з гэтым галоўнакамандуючым

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць