Грамадства22

Мінінфарм «просіць» кнігараспаўсюднікаў самастойна пазбавіцца ад «дэструктыўнай» літаратуры

Міністэрства інфармацыі 23 кастрычніка разаслала беларускім арганізацыям, якія распаўсюджваюць друкаваныя выданні, цыркулярны ліст з «просьбай» самастойна правесці ў сваім асартыменце чыстку, каб пазбавіцца ад «літаратуры, здольнай нанесці шкоду нацыянальным інтарэсам Рэспублікі Беларусь». Пры гэтым акрэсленне такой літаратуры — вельмі шырокае і неканкрэтнае.

У лісце Мінінфарм паведамляе, што вядзе пастаянную працу «па выяўленні і недапушчэнні распаўсюджання дэструктыўнай літаратуры, якая ў тым ліку ўплывае на духоўна-маральную сферу як на важны складнік нацыянальнай бяспекі».

Пры гэтым у міністэрстве ведаюць, што

«ў кнігарнях, буйных гандлёвых сетках і інтэрнэт-крамах маюцца ў продажы друкаваныя выданні, якія скажаюць гістарычную праўду і справядлівасць, прапагандуюць нетрадыцыйныя сэксуальныя адносіны, рэлігійную нецярпімасць, гвалт, жорсткасць і парнаграфію, распальваюць варожасць і нянавісць, папулярызуюць нетрадыцыйныя для беларускага грамадства субкультуры, а таксама выданні пра палавое выхаванне дзяцей, здольныя аказаць негатыўны ўплыў на іх фізічнае і псіхічнае развіццё, сказіць уяўленне пра традыцыйныя сямейныя каштоўнасці».

Дзеля таго, «з мэтай захавання маральных каштоўнасцяў беларускага народа», кіраўнікоў адпаведных устаноў «просяць»

«самастойна правесці рэвізію друкаваных выданняў, якія рэалізуюцца арганізацыяй, і выдаліць з продажу друкаваныя выданні, распаўсюд якіх здольны нанесці шкоду нацыянальным інтарэсам Рэспублікі Беларусь».

Каментары2

  • Барадзед
    25.10.2024
    Фашисты сжигали книги, а теперь вот это.
  • Paliašuk
    25.10.2024
    Паміж радкоў: не жадаем, каб тэрор быў бачным, з візітамі на склады і ў кнігарні спецыяльна нацкаваных рэвізораў з індэксам "шкодных" выданняў; давайце самі як-небудзь выявіце грамадзянскую актыўнасць і дайце справаздачу па форме аб выкананні. Чорную справу чыноўнікі перакладваюць на ніжні паверх. Недзе ў Піцеры варочаецца ў труне адзін першадрукар ад такіх "культурных" ініцыятываў.

Шарэнда-Панасюк: Гэта як уваскрашэнне з мёртвых. Я думала, што ўжо не выйду4

Шарэнда-Панасюк: Гэта як уваскрашэнне з мёртвых. Я думала, што ўжо не выйду

Усе навіны →
Усе навіны

Самы сапраўдны кот працуе ў беларускім музеі ФОТАФАКТ1

У Польшчы абвясцілі ў вышук беларускую шпіёнку4

У Брэсцкай вобласці злачынцу злавілі дзякуючы сталовай лыжцы1

Папулярны ДНК-сэрвіс абнавіў даныя. У беларусаў рэзка вырасла доля балтыйскіх генаў35

Лаўроў: «Інтэрбачанне» ў Маскве пройдзе без вычварэнстваў3

Барсук, які любуецца сваёй выявай у стылі Бэнксі, стаў пераможцам на конкурсе фатаграфій дзікай прыроды1

Трамп забараніў трансгендарным спартсменкам удзельнічаць у жаночых спаборніцтвах3

«У гатэлі стаіць ахова толькі праз тое, што ты белай расы». Як беларус працаваў у В'етнаме, Зімбабвэ і Філіпінах15

У Самары забілі былога мэра горада і ягоную жонку. Іх унучку падазраюць у забойстве і расчляненні

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Шарэнда-Панасюк: Гэта як уваскрашэнне з мёртвых. Я думала, што ўжо не выйду4

Шарэнда-Панасюк: Гэта як уваскрашэнне з мёртвых. Я думала, што ўжо не выйду

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць