Кніга «Мова 404» Аліны Нагорнай, у якой сабрана больш за 100 гісторый моўнай дыскрымінацыі ў Беларусі, выйшла ў англійскім перакладзе, паведамляе Bellit.info.
![](http://d2u25kyqy2mqv5.cloudfront.net/img/w840d4webp1/photos/z_2024_10/464335965_8547327078707732_3461176895129127223_n-1000x500-t2nrf.jpg.webp)
«Я лічу англамоўную версію вельмі важнай, бо існуе ілжывае меркаванне, што беларусы самі, без усялякага ціску і прымусу абіраюць рускую мову і адмаўляюцца ад беларускай. Рэч у тым, што беларусы кожны дзень сутыкаюцца з цяжкасцямі і перашкодамі, спрабуючы карыстацца беларускай мовай. Я хачу паказаць сутнасць і маштаб праблемы для людзей ва ўсім свеце», — пракаментавала выхад навінкі аўтарка.
Бясплатная анлайн-версія для чытання даступная на афіцыйным сайце праекта: mova404.info. Для тых, хто аддае перавагу паперы, выйшаў з друку абмежаваны наклад. Асобнікі можна знайсці у аўтаркі, а таксама ў Вільні ў крамах «Кропка» і «The.Bookest.word».
Таксама з’явілася адмысловая англамоўная старонка ў інстаграме.
Каментары