Свет33

Канцылярыя Нетаньяху: Без спісу вызваленых закладнікаў спыненне агню не пачнецца

Канцылярыя кіраўніка ўрада Ізраіля Беньяміна Нетаньяху апублікавала паведамленне, згодна з якім прэм'ер у ноч на нядзелю правёў ацэнку сітуацыі перад пачаткам вызвалення закладнікаў, якіх ХАМАС абавязаўся вызваліць у першы дзень спынення агню, піша Newsru.co.il.

Беньямін Нетаньяху. Фота: Amir Cohen / AP

Кіраўнік урада даў ЦАХАЛ загад не пачынаць рэжым спынення агню а 8:30, як прадугледжана пагадненнем, пакуль ХАМАС не выканае сваё абавязанне і не прадаставіць спіс вызваляемых у першы дзень закладнікаў.

Раней паведамлялася, што на першым этапе будуць вызваленыя 33 закладнікі, якія ўтрымліваюцца ХАМАС і яго саюзнікамі з 7 кастрычніка 2023 года, у тым ліку жанчыны, дзеці, мужчыны старэйшыя за 50 гадоў і параненыя. Ізраіль, у сваю чаргу, павінен вызваліць «многія сотні» палесцінскіх зняволеных, у тым ліку палесцінцаў, асуджаных за забойства ізраільцян.

Палесцінскім цывільным асобам у Газе будзе дазволена свабодна вярнуцца на поўнач сектара, будуць прынятыя «меры бяспекі», якія не маюць канкрэтных тэрмінаў. Ізраільскія вайскоўцы пачнуць выводзіць войскі з населеных пунктаў на першым этапе, але застануцца ўздоўж мяжы паміж Газай і Егіптам. Ізраіль таксама захавае буферную зону ўнутры Газы ўздоўж мяжы.

Нягледзячы на тое, што тэрарысты абавязаліся прадаставіць імёны вызваляемых закладнікаў за 24 гадзіны да іх вызвалення, гэтую ўмову ХАМАС не выканаў, тлумачачы гэта «лагістычнымі цяжкасцямі».

Каментары3

  • Арам Замзам
    19.01.2025
    Бібі, табе спіс трэба ці вызваленне закладнікаў? Калі не выканаюць дамоўленасці - разнясеш чарговы квартал з цывільным. Хіба не так ты робіш?
  • Vik
    19.01.2025
    Арам Замзам, І добра зробіць.
  • Арам Замзам
    20.01.2025
    Vik, мёртвыя цывільныя - гэта добра? Хіба можа такое беларус думаць і пісаць?

Шарэнда-Панасюк: Гэта як уваскрашэнне з мёртвых. Я думала, што ўжо не выйду

Шарэнда-Панасюк: Гэта як уваскрашэнне з мёртвых. Я думала, што ўжо не выйду

Усе навіны →
Усе навіны

Самы сапраўдны кот працуе ў беларускім музеі ФОТАФАКТ1

У Польшчы абвясцілі ў вышук беларускую шпіёнку4

У Брэсцкай вобласці злачынцу злавілі дзякуючы сталовай лыжцы1

Папулярны ДНК-сэрвіс абнавіў даныя. У беларусаў рэзка вырасла доля балтыйскіх генаў35

Лаўроў: «Інтэрбачанне» ў Маскве пройдзе без вычварэнстваў3

Барсук, які любуецца сваёй выявай у стылі Бэнксі, стаў пераможцам на конкурсе фатаграфій дзікай прыроды1

Трамп забараніў трансгендарным спартсменкам удзельнічаць у жаночых спаборніцтвах3

«У гатэлі стаіць ахова толькі праз тое, што ты белай расы». Як беларус працаваў у В'етнаме, Зімбабвэ і Філіпінах15

У Самары забілі былога мэра горада і ягоную жонку. Іх унучку падазраюць у забойстве і расчляненні

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Шарэнда-Панасюк: Гэта як уваскрашэнне з мёртвых. Я думала, што ўжо не выйду

Шарэнда-Панасюк: Гэта як уваскрашэнне з мёртвых. Я думала, што ўжо не выйду

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць