Грамадства

Беларускі турыст сарваўся з горнай вяршыні ў польскіх Татрах

Два турысты з Беларусі вырашылі ноччу падняцца на вяршыню гары Рысы ў Высокіх Татрах на мяжы Польшчы і Славакіі. Але пры гэтым да справы падышлі крайне легкадумна і не ўзялі з сабой ніякага альпінісцкага рыштунку. У выніку здарыўся няшчасны выпадак, адзін з турыстаў атрымаў цяжкія траўмы, піша Onet.pl.

Гара Рысы ў Высокіх Татрах. Фота ілюстрацыйнае

Здарэнне адбылося 4 лютага прыблізна ў 3:50 паводле польскага часу (5:50 паводле беларускага). Двое беларускіх турыстаў выклікалі ратавальнікаў з просьбай аб неадкладнай дапамозе. Паводле іх слоў, адзін з іх сарваўся са стромкага схілу і праляцеў 300 метраў уніз.

Як паведаміла Gazeta Krakowska, ратавальнікі адразу ж выехалі на месца здарэння. Прыбыўшы, яны аператыўна аказалі першую дапамогу пацярпеламу, стан якога быў вельмі цяжкі. Беларусу спатрэбілася тэрміновая эвакуацыя.

Паводле інфармацыі ратавальнікаў, мужчыну на верталёце даставілі ў шпіталь у Закапаным. Другога турыста правялі да прытулку.

Ратавальнікі адзначаюць, што гэтага няшчаснага выпадку можна было б пазбегнуць, калі б турысты паводзілі сябе адказна.

Яны былі цалкам непадрыхтаваныя да такой складанай вандроўкі, не маючы пры сабе неабходнага рыштунку — касак, кошак і ледарубаў. І гэта пры тым, што ў гарах былі цяжкія ўмовы надвор'я.

Гара Рысы, размешчаная на польска-славацкай мяжы ў Высокіх Татрах, мае тры вяршыні, з якіх самая высокая — сярэдняя — знаходзіцца на тэрыторыі Славакіі (2501 м), а паўночная з'яўляецца самым высокім пунктам Польшчы (2500 м).

Каментары

«Доўга збіралася з думкамі, каб уджаліцца гэтай штукай»: Ганна Бонд пачала калоць «Азэмпік». Але не каб пахудзець13

«Доўга збіралася з думкамі, каб уджаліцца гэтай штукай»: Ганна Бонд пачала калоць «Азэмпік». Але не каб пахудзець

Усе навіны →
Усе навіны

Жыхарка Латвіі ехала праз мяжу з аб'ёмнай дублёнкай. У мытнікаў закраліся падазрэнні

Дэпартацыя, адмова ў грамадзянстве нованароджаным? Што цяпер можа пагражаць беларусам у ЗША

Крышціяну Раналду назваў сябе найлепшым футбалістам у гісторыі6

Венесуэлка з Беларусі выйграла кулінарнае шоу «Бітва шэфаў» у Маскве

Кітай адказаў сваімі пошлінамі на гандлёвыя меры ЗША4

Памёр Іосіф Навумчык4

«Гэта мяне зламала». Беларус, у якога ў Гданьску спалілі дом-прычэп, спрабаваў скончыць жыццё самагубствам9

ЗША адкладаюць санкцыі супраць Канады на месяц5

Ці можа ChatGPT замяніць псіхолага. Вось наш эксперымент3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Доўга збіралася з думкамі, каб уджаліцца гэтай штукай»: Ганна Бонд пачала калоць «Азэмпік». Але не каб пахудзець13

«Доўга збіралася з думкамі, каб уджаліцца гэтай штукай»: Ганна Бонд пачала калоць «Азэмпік». Але не каб пахудзець

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць