Грамадства

Доктар Мартаў адказаў Лукашэнку: «Падача кіслароду не залежыць ад таго, ці апазіцыянер загадчык аддзялення»

У пятніцу, 12 сакавіка, Аляксандр Лукашэнка падчас візіту ў маладзечанскую бальніцу спытаў у міністра аховы здароўя Дзмітрыя Піневіча пра надзвычайную сітуацыю з кіслародам у БХМД Віцебска. «Ну калі там палітыка, то значыць трэба на месца чалавека ставіць», — заявіў Лукашэнка. Піневіч паабяцаў паставіць. Але доктар Уладзімір Мартаў, які загаварыў пра віцебскую праблему, акцэнтуе, што падача кіслароду не залежыць ад таго, ці загадчык аддзялення рэанімацыі апазіцыянер або не. Вось, як ён апісвае, што адбылося ў Віцебску.

Фота Алеся Пілецкага, Tut.by

«У пачатку першай хвалі каранавіруса ў сакавіку 2020 года ў маёй Віцебскай БХМД у тэрміновым парадку мантавалі кіслародныя пункты ў тэрапеўтычным корпусе, выдзеленым для лячэння каранавірусных пацыентаў. Было змантавана больш за 100 пунктаў без уліку аддзялення рэанімацыі. Мы прайшлі першую хвалю без якіх-небудзь нараканняў да сістэмы падачы кіслароду.

З пачаткам другой хвалі нешта здарылася з сістэмай падачы кіслароду. Увосень 2020 года мы страцілі шмат пунктаў, якія раней працавалі бездакорна. Мы пазбавіліся магчымасці падключаць апарат штучнай вентыляцыі ў акушэрскім корпусе — гэта значыць там, дзе да гэтага (яшчэ ў кастрычніку) выратавалі маладую жанчыну пасля кесарава сячэння. Магчымасці пашырэння аддзялення рэанімацыі аказаліся абмежаваныя.

Сказаць, што адміністрацыя БХМД нічога не рабіла — няпраўда. Двойчы спецыялісты з Мінска мянялі сістэму пераключэння кіслародных балонаў (кожны раз гэта была вайсковая аперацыя), тэма гучала, праблему спрабавалі вырашыць…

І ўсё адно здарылася катастрофа 7-8 студзеня.

І да гэтага перабоі з падачай кіслароду час ад часу прыводзілі да сумных наступстваў. Але ў тыя дні адбыўся маштабны збой. Гэта надзвычайнае здарэнне «замялі». Мой зварот да міністра Піневіча меў следствам маё звальненне. Дасланая камісія Міністэрства аховы здароўя не вывучала падзеі, якія адбыліся: яна правярала, ці правільна мы лечым кавідных пацыентаў.

Перабоі з падачай кіслароду перыядычна здараюцца і цяпер.

Для пацыентаў з крайняй ступенню залежнасці ад кіслароду нават невялікі перабой цяжка перанесці. А ўжо 20 хвілін!

Чаго варта было б — заняцца праблемай кантролю за сістэмай падачы кіслароду ў аддзяленні рэанімацыі і інтэнсіўнай тэрапіі? У любым халадзільніку з медыкаментамі ляжыць градуснік, медсёстры вядуць часопіс кантролю тэмпературнага рэжыму халадзільніка.

Між тым пацыенты застаюцца ў закладніках непрафесійных менеджараў. Чарговы збой можа здарыцца ў любы дзень. Падача кіслароду не залежыць ад таго, ці загадчык аддзялення рэанімацыі апазіцыянер або не. Палітызацыя пытання — гэта пра што?» — звяртаецца доктар Уладзімір Мартаў.

Каментары

Белыя ды чырвоныя кветкі і мора слёз. Як у Вільні сустракалі Паліну Шарэнду-Панасюк29

Белыя ды чырвоныя кветкі і мора слёз. Як у Вільні сустракалі Паліну Шарэнду-Панасюк

Усе навіны →
Усе навіны

Стрыжак назваў, колькі зваротаў прыйшло ў BYSOL праз узлом «Беларускага Гаюна»2

На трасе Мінск — Брэст цягнік збіў мікрааўтобус

Ціханоўская: «Апошні раз я чула голас мужа чатыры гады таму». Сяргей Ціханоўскі знаходзіцца ў рэжыме інкамунікада 700 дзён13

Праз спешку ЦРУ зліло імёны сваіх маладых супрацоўнікаў, на якіх палююць кітайскія спецслужбы7

Беларуская палітычная эмігрантка ляцела ў Грузію на самалёце, які экстранна пасадзілі ў Іране9

Беларуску без тлумачэння прычын знялі з рэйса ў мінскім аэрапорце і адправілі ў РУУС6

Справа Паўла Дурава дойдзе да суда не раней чым праз год

45-гадовую мінчанку асудзілі па трох палітычных артыкулах. Вось у чым яе вінавацілі1

Самы сапраўдны кот працуе ў беларускім музеі ФОТАФАКТ1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Белыя ды чырвоныя кветкі і мора слёз. Як у Вільні сустракалі Паліну Шарэнду-Панасюк29

Белыя ды чырвоныя кветкі і мора слёз. Як у Вільні сустракалі Паліну Шарэнду-Панасюк

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць