Грамадства

Кіраўнік партыі «Зялёныя» пра 15 сутак на Акрэсціна і ў Жодзіне: Цябе практычна цалкам пазбаўляюць сну

Лідар партыі «Зялёныя» Дзмітрый Кучук быў затрыманы 26 красавіка на офісе партыі. Магчыма, хтосьці чакаў ад яго актыўнасці на «Чарнобыльскі шлях». Свае 15 сутак Кучук адбываў на Акрэсціна і ў Жодзіне. Сваімі ўражаннямі ад зняволення палітык падзяліўся з «Нашай Нівай»

Дзмітрый Кучук. Фота Сяргея Гудзіліна.

«Усё пачалося 26 красавіка каля 16 гадзіны. Прыехалі нейкія людзі на бусіках, сталі перціся ў дзверы офіса партыі «Зялёныя». У мяне ў гэты час быў жывы эфір. Урэшце яны трапілі ў офіс каля 18:30, перад гэтым адрубілі ў офісе інтэрнэт і мабільную сувязь. Тэлефон змог схаваць, а ноўтбук, на жаль, забралі.

Далей быў суд і Акрэсціна. Умовы вельмі цяжкія: у камеры на 8 чалавек знаходзілася 18 чалавек. Амаль усе былі затрыманыя 26 красавіка. Затрыманні неабгрунтаваныя:

хтосьці ішоў у «Галерэю» па пакупкі, адзін рабочы з МТЗ падняў руку ля Кастрычніцкай — яго затрымалі. Сядзелі са мной навуковы супрацоўнік з Акадэміі навук, праграміст, увесь спектр грамадства. Пры гэтым немагчыма сказаць, што яны мэтанакіравана ішлі на «Чарнобыльскі шлях».

Умовы на Акрэсціна цяжкія. Практычна цябе там цалкам пазбаўляюць сну, бо тройчы на ноч праходзяць праверкі, калі называюць тваё імя і ты мусіш адказаць, што знаходзішся тут.

Пасля мяне перавялі ў Жодзіна. Там кожную раніцу ставяць на так званыя «расцяжкі», ідзе такі маральны ціск. Мы там усе былі без матрацаў. У камеры на 10 чалавек было па 15 чалавек. Спалі хто на лаўцы, хто на падлозе, хто дзе. Нам адразу сказалі, што палітычным матрацы не даюць.

Былі выпадкі, калі білі па нагах. Аднаму пенсіянеру, здаецца, яму гадоў 70, трапіў на суткі з сынам, моцна паранілі нагу. І маладым людзям дзесьці білі па костачках, моцна апухалі ногі.

У камеры холадна, таму амаль ва ўсіх быў насмарк, прастуда. Доктара дабіцца было практычна немагчыма. Гаварылі на гэта: «Адкуль вы ведаеце, што ў вас тэмпература?» Прычым дзесьці ў паловы людзей была гарачка. Чулі па начах крыкі, не ведаем, ці гэта палітычныя былі, але падобна было, што людзей білі.

У Жодзіне таксама пазбаўляюць сну, пастаянна ўключанае святло, бывала, што пасля адбою надоўга ўключалі радыё і было практычна немагчыма заснуць. Нельга было сядзець на першым ярусе, спаць днём.

На Акрэсціна хлорка была штодня, але я не магу сказаць, што яна была моцнай канцэнтрацыі. Магчыма, паўплывала хваля ў СМІ, калі падымалі гэтую тэму. У Жодзіне адзін раз звадзілі ў душ.

Хутка ўсё забываецца, але няпроста было і там, і там. Харчаванне камусьці больш падабалася ў Жодзіне, камусьці на Акрэсціна. Кармілі пастаянна, перадачы былі ўвесь час. З гэтым было больш-менш.

Адпусцілі практычна ўсіх разам, з Жодзіна адначасова адпусцілі чалавек восем. У мяне ў пратаколе затрыманне было запісана 18:30, але выпусцілі на дзве гадзіны пазней.

Кагосьці выклікалі на гутаркі, адвозілі ў РУУС, кагосьці за сцягі, хтосьці не адкрывае тэлефон. Калі паўторны артыкул цягам года, то, як правіла, даюць па 30 сутак. Шмат прыкладаў, калі людзі трапляюць ні за што.

Настрой рабочы, адыходжу. Цяпер ужо на офісе, будзем змагацца далей».

Каментары

Белыя ды чырвоныя кветкі і мора слёз. Як у Вільні сустракалі Паліну Шарэнду-Панасюк29

Белыя ды чырвоныя кветкі і мора слёз. Як у Вільні сустракалі Паліну Шарэнду-Панасюк

Усе навіны →
Усе навіны

Стрыжак назваў, колькі зваротаў прыйшло ў BYSOL праз узлом «Беларускага Гаюна»2

На трасе Мінск — Брэст цягнік збіў мікрааўтобус

Ціханоўская: «Апошні раз я чула голас мужа чатыры гады таму». Сяргей Ціханоўскі знаходзіцца ў рэжыме інкамунікада 700 дзён13

Праз спешку ЦРУ зліло імёны сваіх маладых супрацоўнікаў, на якіх палююць кітайскія спецслужбы7

Беларуская палітычная эмігрантка ляцела ў Грузію на самалёце, які экстранна пасадзілі ў Іране9

Беларуску без тлумачэння прычын знялі з рэйса ў мінскім аэрапорце і адправілі ў РУУС6

Справа Паўла Дурава дойдзе да суда не раней чым праз год

45-гадовую мінчанку асудзілі па трох палітычных артыкулах. Вось у чым яе вінавацілі1

Самы сапраўдны кот працуе ў беларускім музеі ФОТАФАКТ1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Белыя ды чырвоныя кветкі і мора слёз. Як у Вільні сустракалі Паліну Шарэнду-Панасюк29

Белыя ды чырвоныя кветкі і мора слёз. Як у Вільні сустракалі Паліну Шарэнду-Панасюк

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць