Дактары накіравалі Сцяпана Латыпава на дададковае абследванне, суд працягнецца заўтра
Сёння падчас судовага пасяджэння Сцяпан Латыпаў паскардзіўся на кепскае самаадчуванне.
Пасля абеду працягнуўся суд над палітзняволеным Сцяпанам Латыпавым, але без абвінавачанага, піша spring96.org.
Суддзя Аляксандр Воўк сказаў, што «ў сувязі з немагчымасцю працягу пасяджэння без прысутнасці абвінавачанага» суд працягнецца 30 ліпеня а 10:00.
Канкрэтнай прычыны, па якой Сцяпан Латыпаў адсутнічаў на працэсе, суддзя не агучыў.
У сувязі з дрэнным самаадчуваннем дактары накіравалі Сцяпана Латыпава на дадатковае абследаванне. Сам палітвязень цяпер у СІЗА-1 на Валадарскага. Ён сам сёння папрасіў выклікаць доктара ў суд.
У Сцяпана Латыпава не раз узнікалі праблемы са здароўем. У студзені ён перахварэў на кавід. І калі два месяцы таму ў лякарні яму зашывалі шыю ад парэза, то выявілі астаткавую пнеўманію.
Таксама падчас зняволення ў яго фіксавалі прыступы арытміі.
Каментары