23 жніўня суд у Брэсце прызнаў экстрэмісцкім кліп гурта «Дай дарогу» на песню «Баю-бай».
Пра тое, што кліп можа быць прызнаны экстрэмісцкім, стала вядома ў пачатку жніўня, тады лідар гурта Юрый Стыльскі паведаміў, што 6-е ўпраўленне Губазік МУС падало ў суд Ленінскага раёна Брэста заяву.
У заяве казалася, што экспертная камісія прыйшла да высновы, што кліп зняты з мэтай дыскрэдытацыі работнікаў сілавых структур. Ролік апублікаваны на Youtube 18 жніўня 2020 года.
Юрый Стыльскі пакінуў Беларусь у пачатку жніўня гэтага года.
Каментары