Суполка чыгуначнікаў Беларусі: Учора ўначы пад Бабруйскам патруль сілавікоў адкрыў агонь па партызанах, якія ўскрылі рэлейную шафу
![](http://d2u25kyqy2mqv5.cloudfront.net/img/w840d4webp1/photos/z_2022_03/czygunaczniki2_220331-3dfak.jpg.webp)
Як сцвярджае @belzhd_live, 30 сакавіка на перагоне Савічы — Бярэзіна (участак Асіповічы — Гомель), паблізу прыпыначнага пункта «Бабіна», былі ўскрытыя рэлейныя шафы (адну з іх паспелі падпаліць).
![](http://d2u25kyqy2mqv5.cloudfront.net/img/w732d4webp1/photos/z_2022_03/czyhunaczniki1_220331-3cngo.jpg.webp)
У той жа час у лесапаласе знаходзілася патрульная група з унутраных войскаў, якая адкрыла агонь з баявой зброі па партызанах. Сцвярджаецца, што ім удалося ўцячы ад пераследу.
Каментары