Пазногці могуць быць прыкметай грознай хваробы. Як гэта заўважыць?
Выгляд нашых пазногцяў можа многае расказаць аб стане нашага здароўя. Калі мы пачынаем хварэць, ногцевая пласціна мяняе колер, форму і нават тэкстуру. Гэтыя сігналы нельга ігнараваць.
![](http://d2u25kyqy2mqv5.cloudfront.net/img/w840d4webp1/photos/z_2022_09/photo_2022-09-19_10-01-421-1ar54.jpg.webp)
Калі вы заўважылі, што пласціна мяняе колер або форму, вам варта звярнуцца да спецыяліста. Адным з трывожных сімптомаў з'яўляюцца так званыя «пазногці Тэры», якія сведчаць пра змены ў арганізме. Як іх адрозніць?
Што такое пазногці Тэры? Вы можаце адрозніць іх па гэтых прыкметах
Пазногці Тэры — гэта тэрмін 1954 года. Яны названыя ў гонар брытанскага лекара, які ўпершыню апісаў іх. Тэры заўважыў, што ў 82-х са ста хворых на цыроз пазногці мелі спецыфічны выгляд. Якія іх характарыстыкі?
Пазногці Тэры маюць светлы, час ад часу нават малочна-белы колер амаль па ўсёй даўжыні за выключэннем адной палоскі шырынёй ад 0.5 да 3 мм, напрыканцы пазногця.
Добрая навіна ў тым, што пазногці не патрабуюць лячэння. Змяненне колеру знікае пры лячэнні спадарожнага захворвання.
![](http://d2u25kyqy2mqv5.cloudfront.net/img/w732d4webp1/photos/z_2022_09/768px-terrys_nails1-5f0w1.jpg.webp)
Калі белая частка толькі трохі выступае за межы кутыкулы, то прычынаў для турботы няма. Але калі яна расце і пакрывае ўсё большую плошчу пласціны, гэта можа быць сімптомам сістэмных захворванняў.
![](http://d2u25kyqy2mqv5.cloudfront.net/img/w732d4webp1/photos/z_2022_09/photo_2022-09-19_10-37-3211-3webk.jpg.webp)
На што яны могуць паказваць?
Хоць у некаторых выпадках такія пазногці могуць быць проста прыкметай старэння арганізма, часта яны з'яўляюцца сімптомам наяўнасці небяспечнага захворвання. Даследаванні пацвярджаюць іх сувязь з:
- цырозам печані,
- застойнай сардэчнай недастатковасцю,
- дыябетам 2 тыпу,
- захворваннямі перыферычных сасудаў,
- нырачнай недастатковасцю,
- імунадэфіцытам,
- вірусным гепатытам.
Калі вы заўважылі ў сябе такія пазногці, то самы час звярнуцца да лекара!
Каментары
да гэтага штоле? - "По словам Лукашенко, «если вдруг» он не будет президентом — начнет лечить людей."
все ж врачи, кроме него, или сидят, или уехали вроде