Меркаванні1111

Акудовіч: Беларуская лацінка — вялікая каштоўнасць, але крыху «чамадан без ручкі»

Гісторык і экскурсавод Цімафей Акудовіч выказаўся ў фэйсбуку адносна атакі прапагандыстаў на беларускую лацінку на шыльдах для іншаземцаў, пасля якой, здаецца, ужо прынята рашэнне ад яе адмовіцца.

Pra łacinku treba razumieć dva momanty:

1. Лацінка — вялікая каштоўнасць беларускага народа. Як крыж Еўфрасінні Полацкай, напрыклад. Такая ж важная і такая ж згубленая.

Лацінкай нашы продкі пісалі пачынаючы з XVI стагоддзя. Пісалі нячаста, але сістэмна.

Мы — адна з нешматлікіх нацый на свеце, якая мае абодва алфавіты ў сваёй нацыянальнай ДНК. І гэта не дробязі.

2. У сучасным беларускім грамадстве лацінка — гэта крыху «чамадан без ручкі». Яна каштоўная, яна прыгожая і стылёвая, але, дзе яе выкарыстоўваць апроч брэндзіравання, незразумела. Лацінку цэняць дызайнеры, але вельмі слаба ўспрымае народ. Такая аб'ектыўная рэальнасць.

Z nahody admieny łacinki varta adznačyć dva momanty:

1. Гэта бязглуздае і шкоднае рашэнне. Па-першае, відавочна, лацінка на шыльдах ніяк не шкодзіла «славянскім традыцыям» Беларусі і не прэтэндавала на тое, каб нешта ў кагосьці забраць.

Па-другое, менавіта на шыльдах лацінка выконвае канкрэтнае прызначэнне. Любая назва на планеце мусіць мець сваё адлюстраванне на лацінскай графіцы. Такія правілы. І ў гэтым разрэзе звыкласць ці нязвыкласць для «простага» беларуса такой лацінкі ня мае вялікага значэння.

Гэта як блокчэйн ключ — важны арыгінальны набор сімвалаў. І ў беларусаў ёсць раскоша рабіць гэты «ключ» сваёй, гістарычнай графікай.

2. Аргументацыя пад забарону лацінкі — як заўсёды, «аганёк». Спачатку ў дакуменце аб забароне пішуць пра тое, што цяперашнюю лацінку распрацавалі супрацоўнікі Акадэміі навук, а праз 2 сказы — што яе выкарыстоўваюць з XVI стагоддзя. Дык дзе праўда?

Таксама ў дакуменце прапануецца паступова адмаўляцца ад лацінкі, выкарыстоўваючы замест яе толькі дзяржаўныя мовы. Але ж лацінка — гэта не мова! Што яны там збіраюцца забараняць?

Самае прыкольнае — гэта аргумент пра тое, што ў аснову нашай лацінкі нібыта пакладзены польскі варыянт з мэтай паланізацыі беларусаў. А яна, апроч таго, што ідэалагічна шкодная, дык і вельмі нязручная, бо выкарыстоўвае «гачкі» (дыякрытыкі па-навуковаму).

Але ж усё наадварот!

Беларусы карысталіся польскім варыянтам лацінкі да пачатку ХХ стагоддзя. Але пасля прынцыпова адмовіліся ад яе і перайшлі на лацінку ўмоўна чэшскага фармату. То бок, наша лацінка асэнсавана антыпольская!

І нязручныя «гачкі» ў ёй узніклі якраз пасля пераходу на новы варыянт. Для таго, каб адрознівацца ад палякаў. Карацей, людзі, якія лічаць, што могуць кіраваць беларусамі, як заўсёды не падрыхтаваліся і ўсё наблыталі. На роўным месцы.

Niachaj žyvie i kvitnieje biełaruskaja łacinka!

Чытайце таксама:

«Заяву на ўсялякі выпадак я напісала». Прарасійскія актывісткі абмеркавалі, як лацінка і «Наша Ніва» сапсавалі ім жыццё

Дзяржкамітэт па маёмасці прыдумаў сваё абгрунтаванне, чаму лацінку можна прыбраць з вуліц

«Вывесці з ужытку». Лукашэнкаўцы вырашылі русіфікаваць і транслітарацыю геаграфічных назваў

«Эта транслитерация для меня как жителя восточной Беларуси является непонятной». Лацінку ў Беларусі хоча адмяніць магілёўскі адэпт Пуціна

«Я хачу бачыць рускую мову, а не пшэцкую лацінку». Бухгалтарка з райцэнтра змагаецца супраць беларускай лацінкі

Каментары11

  • Лол
    11.01.2023
    Акудовіч тут піша, што лацінку, маўляў, слаба ўспрымае народ. Але якраз народ яе ўспрымае нармальна, некалькі год таму на Онлайнеры праводзілася вялікая апытанка з дзесяткамі тысяч удзельнікаў і вынікі былі на карысць лацінкі у публічнай прасторы. Гэта значыць, што нягледзячы на дзесяцігодзьдзі цемры і антыбеларускай прапаганды, народ успрымае лацінку як норму. То бок, усе гэтыя скандалы, гэта не народ робіць, а розныя Бондаравы. Не варта блытаць Бондаравых і народ.
  • Bhagawan
    11.01.2023
    A jašč łacinka vykarystoŭvaje litary rymskaj imperyi!
  • не такі як ёсць
    11.01.2023
    На працягу жыцця аднаго пакалення можна поўнасцю перайсці на лацінку, што дазволіць адыйсці ад рускага свету

«У гатэлі стаіць ахова толькі праз тое, што ты белай расы». Як беларус працаваў у В'етнаме, Зімбабвэ і Філіпінах9

«У гатэлі стаіць ахова толькі праз тое, што ты белай расы». Як беларус працаваў у В'етнаме, Зімбабвэ і Філіпінах

Усе навіны →
Усе навіны

Озі Осбарн і Black Sabbath анансавалі фінальны канцэрт2

Што можа пагражаць тым, хто пісаў у бот «Беларускага Гаюна»? І што можна зрабіць цяпер18

Амаль 30 кілаграмаў. Беларус дзесяць гадоў збіраў манеты: вось колькі ўдалося сабраць3

«Цэны як у сталовай». Блогер шакаваны коштам абеду ў мінскім пяцізоркавым гатэлі3

У Еўропе плануюць стварыць спецтрыбунал для Пуціна6

У Гомелі за сэксуальны гвалт судзяць ідэолага каледжа2

16-гадовага падлетка з Ваўкавыска асудзілі за зрэзаны чырвона-зялёны сцяг1

У Гродзенскім заапарку пасябравалі макакі і трус3

Пенсіянеру з Гомельскай вобласці суд забараніў траціць свае грошы2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«У гатэлі стаіць ахова толькі праз тое, што ты белай расы». Як беларус працаваў у В'етнаме, Зімбабвэ і Філіпінах9

«У гатэлі стаіць ахова толькі праз тое, што ты белай расы». Як беларус працаваў у В'етнаме, Зімбабвэ і Філіпінах

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць