У Беларусі з гэтага года скарацілі тэрміны рэгістрацыі на цэнтралізаванае тэсціраванне, паведаміў дырэктар Рэспубліканскага інстытута кантролю ведаў Юрый Міксюк.
![](http://d2u25kyqy2mqv5.cloudfront.net/img/w840d4webp1/photos/stock/ap22245346411058-buds0.jpg.webp)
«Тэрміны рэгістрацыі на цэнтралізаванае тэсціраванне сёлета крыху скарочаныя. Калі ў ранейшыя гады працэдура праходзіла з 2 траўня да 1 чэрвеня, то сёлета яна стартуе з 10 траўня», — цытуе Юрыя Міксюка БелТА.
На думку дырэктара РІКВ, абітурыентам хопіць часу для рэгістрацыі на ЦТ.
«Гэтых тэрмінаў цалкам дастаткова, паколькі тэхналогія рэгістрацыі зведала развіццё. Застаецца форма папярэдне-дыстанцыйнай рэгістрацыі праз сайт РІКВ. Можна звярнуцца ў найбліжэйшы пункт тэсціравання і зарэгістравацца для ўдзелу ў ЦТ у любым пункце па краіне», — адзначыў Міксюк.
Чыноўнік ад адукацыі таксама звярнуў увагу на тое, што значная частка выпрабаванняў удзельнікамі будзе пройдзеная ўжо на этапе цэнтралізаванага экзамену.
У сувязі з гэтым яшчэ адна асаблівасць гэтага года ў тым, што не будзе здвоеных дзён здачы ЦТ па такіх прадметах, як руская мова і матэматыка, «калі назіралася вялікая колькасць удзельнікаў і трэба было забяспечыць ім камфортныя ўмовы».
Каментары