Вызначыліся супернікі беларускіх клубаў у кваліфікацыі Лігі канферэнцый
Сёння прайшло лёсаванне і першага раўнда кваліфікацыі Лігі канферэнцый — трэцяга па значнасці еўратурніру.
Мінскае «Дынама» згуляе з баснійскім «Жалезнічарам» (Сараева), а гродзенскі «Нёман» — з «Вадуцам» з Ліхтэнштэйна.
Матчы пройдуць 13 і 20 ліпеня.
Нагадаем, што ў першым раўндзе кваліфікацыі Лігі чэмпіёнаў БАТЭ згуляе з албанскім «Партызані» (Тырана).
Праз вайну ва Украіне беларускія клубы не могуць праводзіць хатнія матчы ў Беларусі.
Каментары