Ежа1616

Цыбрыкі, або бульбяныя кракеты — закуска, якую з’ядуць хутчэй, чым вы яе прыгатуеце

Калі вы хочаце прыгатаваць штосьці смачнае з простых інгрэдыентаў, бульбяныя кракеты — выдатнае рашэнне. Асабліва ў захапленні ад гэтага перакусу дзеці, але дарослыя таксама да яго не абыякавыя.

croquettes
Бульбяныя кракеты. Фота: Cris Cantón / Getty Images

Адкуль пайшла гэта страва, цяжка вызначыць, бо яе версіі існуюць ва ўсім свеце — ад Чэхіі да Бразіліі. Сярод іх і беларускія цыбрыкі з таркаванай бульбы. Але само слова «кракет» прыйшло з Францыі і азначае «кусаць».

У пераважнай большасці краін кракеты падаюць у якасці асобнай лёгкай закускі, а недзе — у дадатак да іншых страў, напрыклад, да баршчу. Найчасцей іх робяць шарападобнымі або цыліндрычнымі.

У гэтым рэцэпце прапануем гатаваць кракеты з учарашняга пюрэ. Усё, што патрабуецца, — гэта заправіць пюрэ нарэзанай пятрушкай, сфармаваць з бульбяной сумесі цыліндры, а затым паніраваць і смажыць да залацістага колеру. Перад падачай кракеты можна пасыпаць дробна нарэзанай пятрушкай або цёртым пармезанам. Ідэальным дадаткам таксама можна стаць кропава-ёгуртавы соус.

Каб прыгатаваць кракеты, спатрэбіцца

  • 2 шклянкі бульбянога пюрэ,
  • 2 чайныя лыжкі нарэзанай свежай пятрушкі,
  • буйная соль і молаты перац,
  • 1 шклянка мукі,
  • 1 вялікае яйка,
  • 1 ½ шклянкі свежых паніровачных сухароў,
  • алей.

Як гатаваць:

  1. У вялікай місцы змяшайце бульбяное пюрэ і пятрушку, прыпраўце соллю і перцам. У неглыбокую талерку насыпце мукі, таксама дадайце соль і перац. У яшчэ адной неглыбокай місцы ўзбіце яйка з 1 сталовай лыжкай вады. І ў яшчэ адну талерку насыпце паніровачных сухароў.
  2. Сфармуйце з бульбянога пюрэ цыліндры памерам прыкладна 2 на 5 см. Абсыпце іх мукой, акуніце ў яечную сумесь, затым укачайце ў паніровачныя сухары. У цяжкай сярэдняй каструлі нагрэйце 3-4 см алею на сярэднім агні, пакуль алей не стане гарачы. Смажце кракеты да залацістага колеру з усіх бакоў, прыкладна па 2 хвіліны, пры неабходнасці пераварочвайце іх. Гатовыя кракеты пакладзіце на папяровыя ручнікі.

Каб зрабіць кропава-ёгуртавы соус, вазьміце

  • 150 г натуральнага ёгурту,
  • 1-2 зубчыкі часнаку,
  • 2 ч. л. лімоннага соку,
  • 1 пучок кропу.

Добра вымыты і высушаны кроп трэба нарэзаць і дадаць у натуральны ёгурт разам з лімонным сокам і здробненым часнаком. Усе складнікі змяшаць.

Больш рэцэптаў:

Лянівыя варэнікі з ягадамі — найлепшы сняданак летам. Можна замарозіць на запас

Ідэя на сняданак: макавыя сырнікі ў духоўцы

Клёцкі з душамі, гарачы шакалад, сялява… Якія стравы маюць права стаць брэндам Полацка?

Каментары16

  • Жвір
    02.07.2023
    У пачатку артыкула вядзецца пра таркаваную бульбу, а рэцэпт прапануюць ужо з учорашніх камоў... Незалік. Ды й смажанага сала бракуе, тонка нарэзанага смажанага сала, сухенькага, з хусткай скуркай.
  • парасё
    02.07.2023
    шо вам то сьвіныя вушы, то сала падавай.. а можа не ўсе сала любяць.. ну я вось не люблю
    а тое, што ўчарашняе пюрэ, дык гэта як гаворыцца - будзеш даядаць, ці сьвінням аддам?

    і чалавека, які любіць сьвіныя вушы, як па-мойму, дык не мусіць хваляваць ці ўчорашняе пюрэ
  • Жвір
    02.07.2023
    парасё, што вы разумееце ў сьвіных вушах і апельсінах ? Гэта далікатэс ! Сала, бач, не ясьцё... Ясьцё, яшчэ й як ясьцё, з часныком, самі казалі... У мяне памяць... А калі ў вас учарашнія камы засталіся, значыць кепская вы кухарка, і такія ў вас камы, што іх есьці ня хочуць. Дык і цыбрыкі вашыя з тых камоў ніхто есьці ня будзе,..хоць з смажаным салам, з хрусткай скуркай, хоць і з вушамі тымі нават...

Беларуская палітычная эмігрантка ляцела ў Грузію на самалёце, які экстранна пасадзілі ў Іране7

Беларуская палітычная эмігрантка ляцела ў Грузію на самалёце, які экстранна пасадзілі ў Іране

Усе навіны →
Усе навіны

Данія вырашыла правяраць танкеры расійскага ценявога флоту. Гэта рэзкая змена ранейшых падыходаў3

Зяленскі: Расія сёлета будзе спрабаваць непасрэдна ўцягнуць Беларусь у вайну27

ЗША могуць прадставіць план «спынення вайны» ва Украіне на Мюнхенскай канферэнцыі6

Стрыжак расказаў, што вядома пра ўзмоцненыя праверкі на выездзе з Беларусі10

Мілей ідзе за прыкладам Трампа і выводзіць Аргенціну з СААЗ4

Будаўнічыя работы на яўрэйскіх могілках у Мінску спынены

Беларус захаваў архіў прадзеда і здзівіў ім польскіх чыноўнікаў5

На трасе ў Раўбічах заўважылі мужа Дар'і Домрачавай ВІДЭА5

Расійскае камандаванне накіроўвае на фронт аслоў, бо тэхнікі не хапае. Гэта не жарт15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларуская палітычная эмігрантка ляцела ў Грузію на самалёце, які экстранна пасадзілі ў Іране7

Беларуская палітычная эмігрантка ляцела ў Грузію на самалёце, які экстранна пасадзілі ў Іране

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць