У Офісе Зяленскага назвалі ўмову, пры якой ён паедзе на саміт NATO ў Вільню
Прэзідэнт Уладзімір Зяленскі асабіста прыедзе ў Вільню на саміт Паўночнаатлантычнага альянсу толькі пры ўмове, калі Украіна атрымае здавальняючы вынік. Пра гэта ў інтэрв'ю Reuters сказаў намеснік кіраўніка Офіса прэзідэнта, дыпламатычны дарадца Зяленскага Ігар Жоўква, як паведамляе «Еўрапейская праўда».
![](http://d2u25kyqy2mqv5.cloudfront.net/img/w840d4webp1/photos/z_2023_06/zel230630-wfg12.jpg.webp)
Адказваючы на пытанне, якія ўмовы прысутнасці Зяленскага на саміце NATO, Жоўква спаслаўся на ягоную прамову ў парламенце, дзе ўкраінскі лідар казаў пра важнасць мужнасці ў сучасным свеце.
«Прэзідэнт не паедзе… на саміт, калі лідары будуць схільныя дэманстраваць або будуць дэманстраваць дэфіцыт мужнасці, тады як Украіна з усёй мужнасцю, воляй і сілай і высокім баявым духам змагаецца супраць расійскай агрэсіі», — сказаў ён.
Ён дадаў, што прэзідэнту Украіны «няма сэнсу і не будзе часу ехаць» на саміт у Вільні, калі там «не будзе выніку».
На думку дарадцы Зяленскага, Украіна цяпер бліжэй да атрымання запрашэння, чым «паўгода таму».
Уладзімір Зяленскі разумее немагчымасць уступлення Украіны ў NATO падчас вайны, аднак не бачыць сэнсу ўдзельнічаць у саміце NATO ў Вільні, калі паводле вынікаў Украіна не атрымае канкрэтных сігналаў, калі яна можа далучыцца да Альянсу.
Каментары