Грамадства88

У Валожынскім раёне адкрылі памятны знак прэзідэнту Ізраіля Шымону Перэсу

У Вішневе Шымон Перэс нарадзіўся. Сёння 100 гадоў з дня нараджэння нашага славутага земляка.

Скрыншот відэа «Мінская праўда»

У Валожынскім раёне адкрылі памятны знак дзявятаму прэзідэнту Ізраіля, ураджэнцу вёскі Вішнева Шымону Перэсу, паведамляе «Мінская праўда».

Пасля гэтага ўдзельнікам цырымоніі — намесніку старшыні Мінскага аблвыканкама Івану Маркевічу, часоваму паверанаму ў справах дзяржавы Ізраіль у Беларусі Цві Міркінe і прадстаўніку яўрэйскага нацыянальна-культурнага аб'яднання — было прапанавана пачаставацца вадой з калодзежа ў двары старога дома Шымона Перэса.

Скульптар Канстанцін Касцючэнка таксама распавёў, якімі ідэямі кіраваўся пры стварэнні знака.

Шымон Перэс нарадзіўся 2 жніўня 1923 года ў Вішневе, якое тады ўваходзіла ў склад Польшчы. У 1931 годзе ягоны бацька эміграваў у Палесціну, а праз два гады да іх перабралася жонка з дзецьмі.

Яго палітычная кар'ера доўжылася больш за 70 гадоў.

Шымон Перэс. Фота з Вікіпедыі

Шматгадовы дэпутат Кнэсета, які абіраўся бесперапынна з 1959 года да 2007 года (пачынаючы з 4-га склікання і да 17-га склікання Кнэсета), восьмы прэм'ер-міністр (займаў пасаду двойчы, 1984—86 і 1995—96). Займаў міністэрскія пасады ў 12 кабінетах міністраў: двойчы быў міністрам абароны (1974—1977 і 1995—1996), тройчы міністрам замежных спраў (1986—1988, 1992—1995 і 2001—2002), міністрам унутраных спраў (1984), міністрам фінансаў (1988—1990), міністрам сувязі (1970—1974), міністр транспарту (1970—1974), міністрам абсорбцыі (1969—1970) ды інш. 

Прэзідэнтам Ізраіля быў у 2007—2014 гадах.

Памёр у 2016 годзе.

Каментары8

  • Dobranoch
    02.08.2023
    Прэзідэнты Ізраіля гэта добра але калі нашыя беларусы будуць канцлерам ФРГ? :⁠'⁠(
  • Ігар
    02.08.2023
    Во, імпартазамяшчэнне адбываецца.
  • дочка Максима Дизайнера
    02.08.2023
    ну не заю..
    а ці варта гэтым ганарыцца?

Стала зразумела, чаму кіраўнік беларускага Ernst&Young не змог асабіста развітацца з калектывам4

Стала зразумела, чаму кіраўнік беларускага Ernst&Young не змог асабіста развітацца з калектывам

Усе навіны →
Усе навіны

Былы гомельскі журналіст і палітвязень Андрэй Толчын на волі

«Апошні экзамен чалавецтва». Для нейрасетак стварылі максімальна складаны акадэмічны тэст — і вось які вынік7

На 11-гадовага хлопчыка ўпалі футбольныя вароты, ён шпіталізаваны4

У Беларусі стварылі сухое марожанае10

У Жыткавічах у галаве 10-гадовага хлопчыка знайшлі дзве дзіркі8

Даляр сёння даражэе на тры капейкі

У цэнтры Мінска выцягнулася вялізная чарга ФОТАФАКТ19

Беларуска не знайшла сябе ў спісе выпускнікоў школы — лічыць, што праз палітычныя погляды4

«Невядома, калі мы атрымаем наступны заробак». Як прыпыненне падтрымкі ад ЗША паўплывала на беларускія СМІ і НДА6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала зразумела, чаму кіраўнік беларускага Ernst&Young не змог асабіста развітацца з калектывам4

Стала зразумела, чаму кіраўнік беларускага Ernst&Young не змог асабіста развітацца з калектывам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць