Сатырычны спектакль «Ціхары» па п’есе беларускага пісьменніка Сашы Філіпенкі ў пастаноўцы ўкраінскай рэжысёркі Сашы Дзянісавай пакажуць у віленскай творчай прасторы «Дом легенд» у пятніцу, 18 жніўня, піша «Будзьма».
Драма паведамляе пра недалёкую будучыню, дзе апакаліпсіс не падстава для таго, каб спыніць суды над пратэстоўцамі ў Беларусі.
2030 год. Вайна ва Украіне скончылася перамогай Кіева, і вораг націснуў ядзерную кнопку. Свет разбураны, але ў адным бункеры як нічога і не было ідзе суд за ўдзел у беларускіх пратэстах 2020 года.
![](http://d2u25kyqy2mqv5.cloudfront.net/img/w732d4webp1/photos/z_2023_08/heg8qj9wutk0kzcgbo5grwy2oc1l3r5i-zcdhw.jpg.webp)
Аўтар п’есы Саша Філіпенка адзначае: «Пратэст 2020 года быў сапраўды ўсенародным і маналітным, але сілавікі здолелі ўтрымаць уладу праз масавыя жахлівыя рэпрэсіі. Драма «Ціхары» ставіць перад гледачом простыя і адначасова фундаментальныя пытанні пра дабро, зло, правасуддзе і помсту».
Акцёры: Андрус Дарала, Марына Здаранкова, Ілья Ясінскі, Аляксандра Мятальнікава, Сяргей Тоўсцікаў, Ніёле Макутэнайце, Аляксандр Рацько, Віталь Лявонаў, Аляксандр Філіпенка.
Дзе: «Дом легенд», Subačiaus g. 15/2 (уваход з ганка ў тарцы дома).
Калі: 18 жніўня (пятніца) у 18:30 і 20:30.
Нумар для сувязі: +37066832464.
Квіткі на паказ у 18:30 — тут, на 20:30 — тут.
Каментары