Грамадства99

У Гродне адкрылі краму, дзе прадаюць арыштаваныя судовымі выканаўцамі рэчы

У новай краме на Дзяржынскага, 31 у Гродне прадаюць рэчы, якія раней належалі арганізацыям і прыватным асобам. Увесь тавар на паліцах — арыштаваная судовымі выканаўцамі маёмасць, піша Hrodna Life.

Патэнцыйнай пакупніца шукае патрэбныя сабе рэчы. Скрыншот рэпартажу «Гродно Плюс»

Крама належыць прадпрыемству «БелЮрЗабеспячэнне». Яно было спецыяльна створана Міністэрствам юстыцыі, каб ацэньваць і прадаваць рэчы, арыштаваныя органамі прымусовага выканання, расказалі на канале «Гродно Плюс».

Падчас адкрыцця крамы. Скрыншот рэпартажу «Гродно Плюс»

Раней канфіскаваную маёмасць прадавалі толькі праз інтэрнэт-краму або на аўкцыёне. У афлайн-краме яго змогуць прадаваць хутчэй і так паскорыць пакрыццё даўгоў, спадзяецца начальніца Галоўнага ўпраўлення юстыцыі Гродзенскага аблвыканкама Алена Юргель.

У новай краме прадаюцца, напрыклад, кубкі за два рублі, акуляры за пяць рублёў, навушнікі за тры. У продажы таксама тавары для дома, сувеніры, будаўнічыя матэрыялы, дзіцячыя цацкі, касметыка, канцылярыя, тавары для жывёл.

Цэны пачынаюцца ад 85 капеек, пахваліўся вядучы спецыяліст па продажах гродзенскага філіяла «БелЮрЗабеспячэнне» Алег Кісель. Таксама ў краме прадугледжана сістэма пераацэнкі тавараў: час ад часу на некаторыя катэгорыі будуць скідкі да 80%.

Тавары ў краме з арыштаванай маёмасцю. Скрыншоты рэпартажу «Гродна Плюс»

Праўда, на арыштаваную маёмасць не даюць гарантый, таксама яе нельга абмяняць або вярнуць пасля пакупкі.

Пакупнікі адзначаюць, што «асартымент, у прынцыпе, годны». Буйнагабарытных тавараў накшталт тэлевізараў ці мэблі ў краме няма — іх працягваюць прадаваць праз сайт «БелЮрЗабеспячэння».

Арыштаваную нерухомасць, машыны, дачы і ўчасткі прадаюць на анлайн-аўкцыёнах два разы на тыдзень. Для ўдзелу трэба ўнесці задатак у 10 працэнтаў ад кошту маёмасці.

Адна з наведвальніц падзялілася з супрацоўнікамі дзяржаўнага тэлеканала радасцю, што змагла танна купіць у краме ляжанку для сабакі.

Гродзенская крама ўжо чацвёртая ў сетцы. Дагэтуль адкрыліся крамы арыштаваных тавараў у Віцебску, Гомелі і Магілёве.

Пры неабходнасці, і калі продажы будуць добрыя, краму будуць пашыраць, падзяліліся далейшымі планамі ў «БелЮрЗабеспячэнні».

Каментары9

  • бабруйчанін
    21.08.2023
    Ніколі нідзе нават ні заходзіл у крамы " канфіскат"
    Гєта агідна ..западло як крадзеная купляць
    Магазін " лепшае із гєтта" ..
  • Чарлз
    21.08.2023
    Улічваючы, што легітымнасці няма, то гэта продаж крадзенага
  • даведка
    22.08.2023
    Начальника юстиции Елена Юргель ещё не так давно была стройной женщиной, пока не присосалась к конфискату.

«Доўга збіралася з думкамі, каб уджаліцца гэтай штукай»: Ганна Бонд пачала калоць «Азэмпік». Але не каб пахудзець14

«Доўга збіралася з думкамі, каб уджаліцца гэтай штукай»: Ганна Бонд пачала калоць «Азэмпік». Але не каб пахудзець

Усе навіны →
Усе навіны

Дэпартацыя, адмова ў грамадзянстве нованароджаным? Што цяпер можа пагражаць беларусам у ЗША

Крышціяну Раналду назваў сябе найлепшым футбалістам у гісторыі7

Венесуэлка з Беларусі выйграла кулінарнае шоу «Бітва шэфаў» у Маскве

Кітай адказаў сваімі пошлінамі на гандлёвыя меры ЗША4

Памёр Іосіф Навумчык4

«Глабальна няма розніцы паміж мной, Пазняком і Ціханоўскай». Чым сёння жыве дысідэнт Вячаслаў Сіўчык — вялікая гутарка80

«Гэта мяне зламала». Беларус, у якога ў Гданьску спалілі дом-прычэп, спрабаваў скончыць жыццё самагубствам9

ЗША адкладаюць санкцыі супраць Канады на месяц5

Ці можа ChatGPT замяніць псіхолага. Вось наш эксперымент4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Доўга збіралася з думкамі, каб уджаліцца гэтай штукай»: Ганна Бонд пачала калоць «Азэмпік». Але не каб пахудзець14

«Доўга збіралася з думкамі, каб уджаліцца гэтай штукай»: Ганна Бонд пачала калоць «Азэмпік». Але не каб пахудзець

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць