Мядзведзь выбег на дарогу і рухаўся ў бок Мінска.
![](http://d2u25kyqy2mqv5.cloudfront.net/img/w840d4webp1/photos/z_2023_09/756ea475a714fa23bb2e2c20e99e00cf-bog1z.jpg.webp)
Скрыншот відэа
У сеціве распаўсюджваецца відэа, на якім паказаны мядзведзь, які гуляе па дарозе ў раёне вуліцы вайсковыы гарадок у Калодзішчах, паведамляе Kolodishchi.info.
У пачатку відэа мядзведзь стаіць каля плота вайсковай часткі (за некалькі метраў ад аўтобуснага прыпынку), пасля выбягае на дарогу і рухаецца ў бок Мінска перамясціўшыся на пешаходную дарожку. У канцы роліка мядзведзь забягае ў лес за паваротам да гаражнага кааператыву і да 233-га дома.
Запіс зроблены ўчора — 1 верасня.
Каментары