Грамадства2222

«Трэба сапсаваць вечарынку». Пракоп'еў назваў чатыры акны магчымасцяў для змен у Беларусі

Грамадскі дзеяч Вадзім Пракопʼеў у выпуску ютуб-канала «Ток» выказаўся пра магчымыя варыянты перамен у Беларусі.

Вадзім Пракоп'еў Вадим Прокопьев Vadim Prokopyev
Вадзім Пракоп'еў лічыць, што паспяховая рэалізацыя любога сцэнарыя залежыць ад наяўнасці моцнага палітычнага цэнтра і пазіцыі Вашынгтона. Скрыншот відэа TOK_talk / YouTube

Па меркаванні Вадзіма Пракопʼева, першае акно магчымасцяў — гэта перамовы паміж Украінай і Расіяй. Месцам іх правядзення можа быць Стамбул ці Вена. А вось адносна Мінска ў яго вялікія сумненні. Пракопʼеў дапускае, што ў перамовах можа браць удзел Кітай.

«На гэтых перамовах непазбежна будзе абмяркоўвацца баланс бяспекі ў рэгіёне. Беларуская тэма будзе падымацца, хутчэй за ўсё, не ў першы і не ў другі дзень. Але гэта непазбежна адбудзецца. На гэтых перамовах нам неабходна месца. Гэта істотна залежыць ад магутнасцяў нашага лідарства і ад цэнтра сілы, які так і недабудаваны», — лічыць Пракоп'еў.

Другое акно магчымасцяў — выбарчая кампанія 2025 года. «Лукашэнка яе распланаваў больш-менш. Я ўпэўнены, што ён да гэтай пары не прыняў рашэння, елбасы ён ці не елбасы. Але відавочна, што ён задумаў яе правесці ціха і без задзірынкі».

«Гэта год вызначальны, як і ўсякі выбарчы цыкл. Гэта момант найбольшай уразлівасці дыктатарскай сістэмы», — дадае Пракопʼеў.

Трэцяе акно магчымасцяў — гэта варыянт «смерць Сталіна»: фізічнае пагаршэнне здароўя Лукашэнкі, што прыводзіць да яго смерці. У залежнасці ад знешніх абставін, як лічыць Пракоп'еў, гэтае акно мае рознае вымярэнне.

Чацвёртае, і самае важнае на погляд Пракоп'ева, гэта прыход новай эліты ў Крэмль.

«Усе гэтыя вокны магчымасцяў, на мой аматарскі аналіз, прадугледжваюць наяўнасць магутнага палітычнага цэнтра на нашым баку. Цэнтра, які стаіць на нейкім фундаменце, напрыклад, на масавым руху, на масавай палітычнай партыі. Адгаворкі пра тое, што гэта немагчыма зрабіць, не прымаюцца. Мы ў стане стварыць масавы рух электронным чынам. А сіла і магутнасць беларускай эміграцыі да сёння недаацэненая. У мяне ёсць адчуванне, што Кабінет наўмысна ігнаруе сілу дыяспары, бо не хоча быць падсправаздачным», —

выказвае свой погляд Пракоп'еў і акцэнтуе ўвагу на тым, што ва ўсе гэтыя вокны магчымасцяў можна ўпісацца толькі пры дзвюх істотных умовах. Першая — наяўнасць сапраўднага палітычнага цэнтра — альтэрнатывы, па магчымасці масавай і вельмі ўплывовай. Другая — «неабходна, каб Вашынгтон разумеў нашу ролю ў вялікім геапалітычным раскладзе».

На погляд Пракопʼева, разважаць пра сцэнарыі, якія можна было б ажыццявіць, трохі заўчасна, бо

«яны моцна залежаць ад геапалітычнага кантэксту, асабліва калі ў нас тут рэгіянальная вайна. Трэба рыхтаваць розныя сцэнары і дэманстраваць іх толькі блізка да гэтай даты. Цалкам відавочна, што ўсё, што б мы ні прыдумалі, павінна ўкладвацца ў формулу «трэба сапсаваць вечарынку».

Глядзіце цалкам:

Каментары22

  • Прогноз
    25.09.2023
    Кому интересно его мнение? Он кто такой? Чем знаменит? Он эксперт? Может он политик с большим опытом? Или он простой пустомеля, типа арестовича?
  • варвар
    25.09.2023
    Зачем вы раскручиваете балабола ? пусть прокопьев хоть что нибудь до конца доведет. только болтаь и умеет
  • MadMax
    25.09.2023
    Я предлогаю устраивать забастовки на предприятиях донарах. Которые фактический финансируют всю убыточную экономику лукашенко. Например Беларуськалий,Нафтан,Мозырский НПЗ, Гродно Азот, нефтепровод Дружба и еще с десяток заводов. Требования чисто экономические ,вся прибыль этих предприятий должна идти на зарплаты рабочим,а не на поддержание убыточных заводов вроде маза и колхозов. В случае если забастовки удадутся это дестабилизирует всю систему лукашенко.
    Например Россия дотирует Беларусь через дешовые газ и нефть,но если прибыль нафтана будет идти в карман рабочих то и субсидии не сработают.

Куды могуць дэпартаваць 323 беларусаў з ЗША пасля ўказа Трампа? І хто гэтыя людзі?

Куды могуць дэпартаваць 323 беларусаў з ЗША пасля ўказа Трампа? І хто гэтыя людзі?

Усе навіны →
Усе навіны

Спецпрадстаўнік ЗША: Ва Украіны амаль няма шанцаў атрымаць ядзерную зброю6

Беларус атрымаў перавод з-за мяжы на «няўдалую» суму. Аддаў больш камісіі, чым атрымаў на рукі3

Беларус прымусіў Канстытуцыйны суд пераглядзець заканадаўства6

Украіна атрымала першыя французскія знішчальнікі Mirage1

З аўкцыёну ў Беларусі прадаюць дзесяцідаляравую купюру чырвонага колеру стогадовай даўніны3

Мінпрацы абяцае беларусам бонусы за пераезд у вёску8

У канале ГУБАЗіКа з’явілася дзіўнае сцвярджэнне пра адміна «Беларускага Гаюна»3

УСУ пачалі новы наступ на Курскім кірунку 

Хлопец падняў дзяўчыну на рукі, упаў — і апынуўся на інвалідным вазку. Але не здаецца1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Куды могуць дэпартаваць 323 беларусаў з ЗША пасля ўказа Трампа? І хто гэтыя людзі?

Куды могуць дэпартаваць 323 беларусаў з ЗША пасля ўказа Трампа? І хто гэтыя людзі?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць