На беларускія канцэрты збеглых з Украіны комікаў не прадаліся білеты
Расійская каманда КВЗ «Уездный город», у якой выступаюць комікі Сяргей Пісарэнка і Яўген Нікішын, збіралася ў лістападзе правесці тур па шасці гарадах Беларусі, але, як сцвярджае арганізатар, не прадаліся білеты. Гэтыя комікі заспелі вайну ва Украіне, спачатку асудзілі яе, а пасля паехалі выступаць для расіян на круізных лайнерах.
![](http://d2u25kyqy2mqv5.cloudfront.net/img/w840d4webp1/photos/z_2023_10/pisarenka_nikishyn-gqa13.jpeg.webp)
Арганізатар туру — Брэсцкая філармонія — вымушаная перанесці канцэрты з лістапада на сакавік.
Білеты не прадаліся ў большасці запланаваных для туру гарадоў, сярод іх Брэст, Магілёў, Полацк.
Пад пытаннем застаецца выступленне расійскіх комікаў у Мінску. Яно мае адбыцца 1 лістапада. У канцэртнай зале «Мінск» кажуць, што арганізатар пакуль не прыняў канчатковага рашэння, ці варта везці артыстаў у сталіцу.
У Брэсцкай філармоніі аднаму з чытачоў адказалі, што з «артыстамі ўжо дамовіліся аб пераносе туру на сакавік».
«Тур вялікі і позна запусціўся, таму білеты прадаліся кепска…» — прызнаюцца суразмоўцы.
Арганізатары запэўніваюць, што білеты можна здаць ці скарыстаць у сакавіку.
«Уездный город» — адна з самых вядомых расійскіх камандаў вышэйшай лігі КВЗ. У 2003 годзе яна была яе чэмпіёнам.
У 2015-м комікі перабралася ва Украіну. Артысты Сяргей Пісарэнка і Яўген Нікішын былі на баку Украіны пасля анексіі Расіяй Крыма і развязвання вайны на Данбасе, але гэта ім не перашкаджала выступаць на радзіме. Свае канцэрты яны давалі і ва Украіне.
Пісарэнка і Нікішын сталі запрошанымі артыстамі гумарыстычнай канцэртнай праграмы «Дызель-шоу». З 2019-га яны выступалі там на пастаяннай аснове.
Калі пачалася поўнамаштабная вайна, артысты, паколькі былі ва Украіне, запісвалі відэа аб тым, што адбываецца. Пазней Пісарэнка з сям’ёй пераехаў у Эстонію, а адтуль — у Расію. Яго калега Нікішын вярнуўся ў Маскву.
З «Дызель-шоу» іх выключылі, калі яны восенню 2022 года правялі на круізным лайнеры канцэрты для расіян. Пра антываенную пазіцыю комікаў у Расіі не забыліся. Пісарэнку выразалі, напрыклад, з забаўляльнай праграмы на цэнтральным тэлеканале.
«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны
ПАДТРЫМАЦЬГлядзіце таксама:
Комік Танковіч — пра Мукавозчыка, Галыгіна і працу ў NEXTA
-
Бяздомны-эрудыт, які знік у Гомелі, знайшоўся ў рэанімацыі. Ён вядомы па блогу папулярнага тыктокера
-
Як будуць выглядаць новыя станцыі метро на ўчастку ад «Пярэспы» да станцыі «Парк Дружбы народаў» ФОТА
-
Алексін і Тапузідзіс скончылі вайну за тытунёвы рынак Беларусі. Абодва прайгралі. А вось хто, здаецца, перамог
Каментары