«Народная грамада» патрабуе арганізаваць сустрэчу Міколы Статкевіча і яго жонкі Марыны Адамовіч
Пра асуджанага на 14 гадоў палітвязня няма навін ужо больш за дзевяць месяцаў.
![](http://d2u25kyqy2mqv5.cloudfront.net/img/w840d4webp1/photos/z_2023_11/img_0506-lq5lj-5iill-mh6px.jpg.webp)
Партыя «Народная грамада» на фоне чутак пра смерць свайго лідара, палітзняволенага Мікалая Статкевіча запатрабавала ад «адказных асоб у Беларусі неадкладна арганізаваць» для яго спатканне з жонкай Марынай Адамовіч.
На мінулым тыдні галоўная рэдактарка «Хартыі'97» Наталля Радзіна напісала пра магчымую смерць Міколы Статкевіча.
Партыя «Народная грамада» патрабуе адказных асобаў у Беларусі неадкладна арганізаваць спатканне Марыны Адамовіч і Міколы Статкевіча і абвергнуць альбо падцвердзіць інфармацыю, якая тычыцца палітыка Мікалая Статкевіча.
«Заклікаем беларусаў да правядзення акцый салідарнасці з палітвязнямі Беларусі каля будынкаў палітычных сілаў краіны знаходжання з мэтай перадачы закліку каманды Мікалая Статкевіча партыі «Народная грамада». Заклікаем міжнародную супольнасьць выступіць з патрабаваннем неадкладна ад адказных асобаў у Беларусі арганізацыі спаткання Марыны Адамовіч і Мікалая Статкевіча. Заклікаем СМІ адказна паставіцца да працы і дапамагчы давесці патрабаванні партыі Народная Грамада», — гаворыцца ў заяве партыі.
«Заклікаем праваабарончыя арганізацыі Беларусі праявіць салідарнасць, заклікаць да неабходнасці вызвалення ўсіх, хто незаконна ўтрымліваецца рэжымам і давесці рэальную сітуацыю аб пагрозе для людзей, якія знаходзяцца ў турмах», — адзначаецца ў звароце партыі.
Пра Міколу Статкевіча, які адбывае пакаранне ў Глыбоцкай калоніі, няма звестак ужо 290 дзён, з 9 лютага.
На жаль, яго выпадак не адзінкавы сярод палітвязняў.
Каментары