Спорт33

«Тарпеда-БелАЗ» заваявала бронзу, БАТЭ ўпершыню з 2005 года застаўся без медалёў

Каб захаваць шанцы на 3-е месца, 15-разоваму чэмпіёну Беларусі па футболе трэба было перамагаць салігорскі «Шахцёр».

«Тарпеда-БелАЗ» — бронзавы прызёр чэмпіянату Беларусі па футболе. Фота: football.by

А таксама спадзявацца на асечкі жодзінскага «Тарпеда», у якога перад апошнім турам было на два балы болей, і «Іслачы», што мела роўную колькасць ачкоў з барысаўскім клубам.

І жодзінскае «Тарпеда», і «Іслач» свае матчы прайгралі: жодзінцы саступілі чэмпіёну краіны мінскаму «Дынама» — 0:1, а «Іслач» — «Мінску» — 1:2.

Але і БАТЭ прайграў, прычым разгромна. Экс-флагман беларускага футбола пацярпеў у Салігорску паразу ад «Шахцёра» з лікам 0:3.

Такім чынам жодзінскае «Тарпеда» заваявала бронзавыя медалі чэмпіянату, «Іслач» — чацвертая, БАТЭ толькі пяты.

Іншыя вынікі: Дынама Брэст — Белшына — 3:2, Энергетык-БДУ — Славія — 3:1, Гомель — Слуцк — 4:5, Нёман — Нафтан — 6:1.

Выніковае становішча: Дынама Мінск — 69, Нёман — 62, Тарпеда-БелАЗ — 49, Іслач — 47, БАТЭ — 47, Гомель — 41, Славія — 40, Слуцк — 35, Мінск — 33, Дынама Брэст — 30, Смаргонь — 24, Нафтан — 23, Шахцёр — 9, Энергетык-БДУ — 4, Белшына — 3.

Найлепшым бамбардзірам чэмпіянату-2023 стаў форвард мінскага «Дынама» Уладзіслаў Марозаў з 16 галамі.

БАТЭ ўпершыню з 2005 года застаўся без медалёў.

Клуб выйшаў у вышэйшую лігу ў 1998 годзе і да 2004 года стабільна браў медалі, у тым ліку двойчы станавіўся чэмпіёнам (1999, 2002). У 2005 годзе БАТЭ фінішаваў на пятым месцы, а потым з 2006 па 2018 год выйграваў чэмпіянат Беларусі. 

Вышэйшую лігу пакідае «Белшына», а «Энергетык-БДУ» згуляе ў стыкавых матчах з «Віцебскам».

Нагадаем, што ўвесну з «Шахцёра» за дамоўныя матчы знялі 35 балаў, з «Энергетыка» 23 балы, з «Белшыны» — 11.

Каментары3

  • болельщик
    02.12.2023
    Не интересно от слова "совсем".
  • Жвір
    02.12.2023
    Па ўсёй лёгіцы, Іслач павінна была браць бронзу. Не было сумневу, што Тарпеда і БАТЭ прайграюць сваім супернікам, а вось Іслач мела цалкам прахадзімага візаві, але зьлілася, у вырашальным матчы сезону. Адной гульнёй зганьбілася за ўвесь сезон, гэты матч і застанецца ў памяці заўзятараў, узгадваючы каманду ЧБ 2023...
  • Harynča
    02.12.2023
    Nie było jašče ŭ futbolnaj historyi krainy bolej haniebnaha sezonu!

Зяленскі: Расія сёлета будзе спрабаваць непасрэдна ўцягнуць Беларусь у вайну22

Зяленскі: Расія сёлета будзе спрабаваць непасрэдна ўцягнуць Беларусь у вайну

Усе навіны →
Усе навіны

У Польшчы скончылі ўстаноўку электрычнага бар'еру на дзвюх рэках на мяжы з Беларуссю3

Бот Беларускага Гаюна быў узламаны. Хто туды пісаў — пад пагрозай36

Андрэй Стрыжак папярэдзіў пра паглыбленыя праверкі для тых, хто выязджае з краіны5

Лукашэнкаўскім спарынг-партнёрам ЦВК падарыла гарбату з малінавым варэннем12

ІТ-кампаніі ўпершыню за тры гады нанялі больш спецыялістаў, чым звольнілі

Трамп паабяцаў знішчыць Іран у выпадку замаху на сябе3

У цэнтры Рыгі з'явіўся помнік шэраму кату з мультфільма, што прэтэндуе на «Оскар»3

Чыноўнікі рэкамендуюць бізнэсу скараціць колькасць надпісаў на замежных мовах на шыльдах23

«У ГУЛАГу ўвогуле не было рахункаў за ацяпленне». У сеціве спрачаюцца пра ролік, дзе паляк хваліць танную беларускую камуналку8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зяленскі: Расія сёлета будзе спрабаваць непасрэдна ўцягнуць Беларусь у вайну22

Зяленскі: Расія сёлета будзе спрабаваць непасрэдна ўцягнуць Беларусь у вайну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць