Беларускі акцёр зняўся ў фільме, які атрымаў чатыры ўзнагароды ў Канах
Эміграцыя актывізавала творчыя пошукі беларускіх акцёраў, якіх усё часцей можна сустрэць у фільмах замежных рэжысёраў. Чарговая знаходка — акцёр Андрэй Ісаеў, які зняўся ў карціне брытанскага рэжысёра Джонатана Глейзера «Зона інтарэсаў» пра каменданта канцлагера Аўшвіц Рудольфа Хёсэ, заўважыў тэлеграм-канал «Свяшчэнны Белавуд».
![](http://d2u25kyqy2mqv5.cloudfront.net/img/w840d4webp1/photos/z_2024_01/2024-01-20164828-n5vde.jpg.webp)
У фільме «Зона інтарэсаў» Андрэй Ісаеў зняўся ў ролі садоўніка Бронэка.
![](http://d2u25kyqy2mqv5.cloudfront.net/img/w732d4webp1/photos/z_2024_01/2024-01-20164825-7mt6s.jpg.webp)
Фільм удзельнічаў у асноўным конкурсе Канскага кінафестывалю 2023 года, а таксама намінаваўся на прэміі Еўрапейскай кінаакадэміі і «Залаты глобус».
Сам Андрэй з Брэста, у Польшчу эміграваў пасля 2020 года. Тут ён займаецца творчасцю: малюе і грае ў кіно.
Каментары