Грамадства1414

Як падрыхтавацца да прыходу сілавікоў — інструкцыя

Учора ў дзясяткаў беларусаў прайшлі ператрусы. Праз тое самае праходзяць тыя, каго штодня арыштоўваюць за каментары ды ўдзел у пратэстах. Распавядаем, як падрыхтавацца да затрымання і ператрусу так, каб пастарацца абараніць сябе.

Калаж «Нашай Нівы»

Чаму важна рыхтавацца

Калі раней пры затрыманнях міліцыянты маглі стукаць у дзверы і чакаць, пакуль вы адчыніце, або адкрыта чакаць вас пад домам, то цяпер звычайна візіт адбываецца брутальна і знянацку. Ва ўразлівай групе знаходзяцца многія: былыя журналісты і актывісты, былыя палітвязні або нехта з іх сваякоў, удзельнікі пратэстаў, якія маглі трапіць на фота. Часам затрымліваюць нават лаяльных сістэме людзей.

Прыбярыце з дома ўсё лішняе

Найперш звярніце ўвагу на тое, што знаходзіцца ў вас у доме. 

Варта прыбраць беларускую нацыянальную або пратэсную сімволіку. Таксама звярніце ўвагу на кнігі — некаторыя з іх ужо прызнаныя экстрэмісцкімі. Так вы можаце пазбегнуць фармальных прычынаў для пераследу. Тым больш, што канфіскаваную сімволіку ды кнігі вам не вернуць, а проста знішчаць па пастанове суда.

Калі вы маеце картку замежнага банка, праз якую атрымлівалі або перадавалі дапамогу ды рабілі ахвяраванні, то не захоўвайце яе дома.

Пачысціце вашы прылады

Гэта таксама вельмі важна рабіць загадзя. Па спасылках будуць гайды на кожны з апісаных выпадкаў — агулам гэта зойме ў вас пару гадзінаў, але гэта варта зрабіць.

Пачніце з сацсетак (напрыклад, інстаграма з тыктокам) ды выдаліце з іх лайкі.

Пасля перайдзіце да ачысткі месенджараў. Звярніце ўвагу на абарону акаўнтаў у Whatsapp ды Viber.

Далей пачысціце YouTube і Google-акаўнт. Асобна звярніце ўвагу на ахвяраванні праз фэйсбук ды надзейна выдаліце акаўнт.

Вярніцеся ў Telegram. Звярніце ўвагу на вашы каментары і тэлеграм-боты, якія вы актывавалі. Выдаліце ўсе вашы сінхранізаваныя кантакты, бо туды маглі патрапіць людзі, якіх сілавікі яшчэ не знаюць (Налады — Прыватнасць і бяспека — Выдаліць сінхранізаваныя кантакты).

Таксама пастаўце таймеры аўтаматычнага выдалення для ўсіх чатаў з людзьмі, якія знаходзяцца ў Беларусі, або выдаляйце іх штораз пасля камунікацыі. А калі вам піша чалавек, у якім вы не пэўныя, то лепш правядзіце дадатковую праверку, напрыклад, відэазванок. Звярніце ўвагу на тое, як сілавікі ўвогуле знаходзяць людзей у тэлеграме і пастарайцеся абараніць сябе.

Падумайце пра магчымасць перастварэння акаўнта ў Telegram. Таксама паглядзіце гайд пра ананімныя акаўнты — магчыма, варта перастварыць і іншыя вашы акаўнты.

Зайдзіце ў галерэю (Android, iOS). Выдаліце ўсё, што можа быць скарыстана супраць вас. Пасля пачысціце Google Photos ды iCloud.

Звярніце ўвагу на вашы камп'ютары — не захоўвайце там таго, што можа быць скарыстана супраць вас.

Таксама надзейна пачысціце вашы крыптагаманцы.

Будзьце асцярожныя ў стасунках

Даволі шмат інфармацыі спецслужбы атрымліваюць праз кантакты — як праз тых, хто піша зашмат у сацсетках, гэтак і праз сацсеткі і месенджары затрыманых.

Таму, па-першае, не дадавайце людзей у кантакты ў месенджарах, а калі дадаяце, то стаўце ім выдуманае імя. 

Па-другое, калі вы самі выконваеце правілы бяспекі, то патрабуйце гэтага ад іншых. Не варта быць занадта рэзкімі, але будзьце настойлівымі.

Па-трэцяе, не кажыце людзям, якім вы не давяраеце, асабістай або адчувальнай інфармацыі.

Прыдумайце, як апавясціць іншых

Калі вы затрыманыя, то не заўжды можна пра гэта паведаміць — сілавікі ўрываюцца знянацку.

Таму мы раім прыдумаць уласную сістэму апавяшчэння пра рэпрэсіі. Напрыклад, звязвацца з нейкім чалавекам за мяжой у кантрольны час штодня.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары14

  • Ганьба канешне
    24.01.2024
    Як падрыхтавацца? Насiкаць у штаны, iншага шляха ў баязлiўцаў, рабоў i безхрыбетнiкаў няма. Можна канешне i поўны скiд зрабiць, штаноў...
  • Герою слава!
    24.01.2024
    Я ведаю толькі аднаго чалавека, як быў падрыхтаваны.
    Вечная памяць Табе, Андрэй Зэльцэр!
  • Обычная семья белорусов, в прошлом коммунисты
    24.01.2024
    Наша семья уже пол подъезда сдала в милицию за экстремистскую деятельность. Мы за Страну! За Президента!

Зяленскі: Расія сёлета будзе спрабаваць непасрэдна ўцягнуць Беларусь у вайну22

Зяленскі: Расія сёлета будзе спрабаваць непасрэдна ўцягнуць Беларусь у вайну

Усе навіны →
Усе навіны

У Польшчы скончылі ўстаноўку электрычнага бар'еру на дзвюх рэках на мяжы з Беларуссю3

Бот Беларускага Гаюна быў узламаны. Хто туды пісаў — пад пагрозай36

Андрэй Стрыжак папярэдзіў пра паглыбленыя праверкі для тых, хто выязджае з краіны5

Лукашэнкаўскім спарынг-партнёрам ЦВК падарыла гарбату з малінавым варэннем12

ІТ-кампаніі ўпершыню за тры гады нанялі больш спецыялістаў, чым звольнілі

Трамп паабяцаў знішчыць Іран у выпадку замаху на сябе3

У цэнтры Рыгі з'явіўся помнік шэраму кату з мультфільма, што прэтэндуе на «Оскар»3

Чыноўнікі рэкамендуюць бізнэсу скараціць колькасць надпісаў на замежных мовах на шыльдах23

«У ГУЛАГу ўвогуле не было рахункаў за ацяпленне». У сеціве спрачаюцца пра ролік, дзе паляк хваліць танную беларускую камуналку8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зяленскі: Расія сёлета будзе спрабаваць непасрэдна ўцягнуць Беларусь у вайну22

Зяленскі: Расія сёлета будзе спрабаваць непасрэдна ўцягнуць Беларусь у вайну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць