Пачатковы кошт маёмасці — 358 442,2 рубля. Гэта каля $111 тысяч. Аўкцыён павінен адбыцца 27 лютага.
![](http://d2u25kyqy2mqv5.cloudfront.net/img/w840d4webp1/photos/z_2024_02/capkala1_240212-7veex.jpg.webp)
На электронным аўкцыёне «Белюрзабеспячэнне» выставілі на таргі нерухомасць Валерыя Цапкалы — трохпакаёвую кватэру з машына-месцам у Мінску.
Кватэра знаходзіцца ў доме № 5 на вуліцы Чарнышэўскага. Агульная плошча жылля — 103,7 м2. У кватэры зарэгістраваны адзін чалавек.
![](http://d2u25kyqy2mqv5.cloudfront.net/img/w732d4webp1/photos/z_2024_02/capkala2_240212-w5r67.jpg.webp)
Паведамляецца, што ў кватэры ёсць убудаваныя шафы, кандыцыянер, кухня, выцяжка, варачная панэль.
![](http://d2u25kyqy2mqv5.cloudfront.net/img/w732d4webp1/photos/z_2024_02/capkala3_240212-tol3a.jpg.webp)
Разам з жыллём прадаецца парковачнае месца ў падземнай аўтастаянцы.
![](http://d2u25kyqy2mqv5.cloudfront.net/img/w732d4webp1/photos/z_2024_02/capkala4_240212-oo92g.jpg.webp)
![](http://d2u25kyqy2mqv5.cloudfront.net/img/w732d4webp1/photos/z_2024_02/capkala5_240212-rlshs.jpg.webp)
![](http://d2u25kyqy2mqv5.cloudfront.net/img/w732d4webp1/photos/z_2024_02/capkala7_240212-8buo7.jpg.webp)
Даўжніком лічыцца Валерый Цапкала. Адзначаны праблемныя рэчы: арышт следчых органаў, забарона рэгістрацыйных дзеянняў, судовага выканаўцы. У кватэры зарэгістраваны адзін чалавек.
![](http://d2u25kyqy2mqv5.cloudfront.net/img/w732d4webp1/photos/z_2024_02/capkala6_240212-jyawt.jpg.webp)
Пачатковы кошт маёмасці — 358 442 рублі 20 капеек. Аўкцыён павінен адбыцца 27 лютага.
Валеры Цапкала ў мінулым кіраваў Паркам высокіх тэхналогій. Для ўдзелу ў прэзідэнцкай кампаніі 2020 года ён сабраў ініцыятыўную групу, ездзіў па краіне. Аднак ЦВК адмовіў яму ў рэгістрацыі праз тое, што сабраных подпісаў пасля праверкі аказалася менш за сто тысяч. Улетку 2020 года Цапкалы з дзецьмі з'ехалі з Беларусі. На радзіме Валерыя Цапкалы завочна прысудзілі да 17 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму.
Каментары
Франека Вячорко