Грамадства1111

Дзе цяпер героі мемнага відэа БРСМ пра выбары-дурыбары?

Відэа «Выбары-дурыбары» з 2010 года можна лічыць класікай. Ролік нарабіў шмат шуму не толькі ў Беларусі. Мы адшукалі некаторых герояў скандальнага відэа і высветлілі, што з імі цяпер.

У 2010 годзе ролік патрапіў у інтэрнэт абсалютна выпадкова. Яго выклала на сваю асабістую старонку ва «Укантакце» дзяўчына з БРСМ, якая і зняла відэа. Але, як гэта бывае, раптоўна яно завірусілася.

Забягаючы наперад скажам, што ў аператаркі жыццё склалася не самым паспяховым чынам: яна ў выніку з'ехала ў невялікі горад і стала працаваць у бібліятэцы.

Шмат на якіх пляцоўках (у тым ліку і замежных) ролік у выніку быў выдалены. Але ж дзе-нідзе ў інтэрнэце можна адшукаць старыя абмеркаванні. Нехта нават шкадаваў маладых людзей, якія трапілі ў кадр, але атрымаў адказ ад больш жорсткіх каментатараў: «Лепш сябе пашкадуй, бо гэтыя людзі калі-небудзь (спадзяюся, не хутка) будуць на кіруючых пасадах». У некаторай ступені выказванне атрымалася прарочым.

Вольга Шыбко

Вольга Шыбко. Фота з яе фэйсбуку

Першая дзяўчына на відэа, якая пытаецца: «Ты ідзеш на выбары?» — гэта Вольга Шыбко. На той момант яна была першай сакратаркай Першамайскага раённага камітэта БРСМ. Дзяўчына некалькі разоў перамагала ў конкурсах прыгажосці, але ж хто пра гэта цяпер згадае? А вось выбары-дурыбары — неўміручая класіка.

Пасля БРСМ Вольга працавала кіраўніцай аддзела ў Мінскім абласным выканаўчым камітэце, а таксама прэс-сакратаркай у Міністэрстве юстыцыі.

Цяпер жанчына працуе менеджаркай па сувязях з грамадскасцю і СМІ ў Нацыянальным цэнтры абароны персанальных даных.

Аляксандр Кіслюк

Аляксандр Кіслюк. Фота з яго фэйсбука

Хлопец, які на пытанне «Што такое выбары?» адказвае: «Выбары-турыбары-барабары-мурыбары», — гэта Аляксандр Кіслюк. Яго жыццё склалася няблага. Мужчына працуе ў сталіцы дырэктарам гарадской аварыйнай службы. Летась Аляксандр радасна расказваў агенцтву «Мінск-Навіны», што прадпрыемства знаходзіцца на самаакупнасці.

Мяркуючы па інстаграме Аляксандра, яму вельмі падабаецца адпачываць на Нарачы.

Наталля Колас

Наталля Колас. Фота з яе інстаграму

Як і шмат хто з іншых удзельнікаў відэа, Наталля ў той час працавала ў Першамайскім раённым камітэце БРСМ. Праўда, тады яшчэ мела дзявочае прозвішча Валько.

Цяпер жанчына называе сябе івэнт-прадзюсаркай. Яна працуе ў івэнт-агенцтве «Ружовая зебра». Наталля займалася арганізацыяй такіх мерапрыемстваў, як, напрыклад, велафестываль «Першы ровар», музычны фестываль «Пружаны фэст», рабіла ўрачыстае адкрыццё крамы «Да дому» (пазіцыянавалася як беларускі аналаг Zara Home). Таксама жанчына ўдзельнічала ў падрыхтоўцы беларускага вакальнага шоу «Фактар бай» — у тым ліку займалася віншаваннямі расійскай спявачкі Вольгі Бузавай, якая сёлета сустрэла дзень народзінаў на беларускай сцэне.

Якія наступствы былі ў публікацыі роліка, распавёў адзін з тых, хто назіраў за развіццём гэтай гісторыі.

— Быў вялікі скандал. На Бузоўскага, які быў у той час першым сакратаром БРСМ, міністр адукацыі Аляксандр Радзькоў крычаў: «Сам ты дурыбары!» А з кіраўніцтвам Мінскага гарадскога камітэта БРСМ разбіраўся намеснік старшыні Мінгарвыканкама Міхаіл Ціцянкоў. Але напярэдадні выбараў звальняць нікога не сталі.

А вось пасля выбараў, расказаў суразмоўца, кадравыя змены ў БРСМ былі вялікія. За публікацыю роліка з дурыбарамі страціла сваю пасаду першая сакратарка Мінскага гаркама БРСМ Алена Хадыка. У тым жа 2010 годзе жанчына паспела праславіцца да «дурыбараў» — яна прывяла бээрсээмаўцаў пікетаваць рэдакцыю «Народнай Волі». Аднак гэты факт не выратаваў яе ў выніку ад выгнання з БРСМ. Хадыку панізілі і адправілі на пасаду начальніцы аддзела ідэалагічнай працы адміністрацыі Савецкага раёна Мінска.

Здаецца, з цягам часу жанчына змагла вярнуць страчаны давер. Яе зрабілі намесніцай галоўнага рэдактара газеты «7 дней», гэта праект БелТА.

Цяпер Алена Хадыка — начальніца аддзела развіцця выдавецкага дома «Беларусь сегодня». 

@nashanivanews Мы знайшлі ўсіх гэтых людзей з вядомага відэа #Минсксейчас #минск #нашаніва #беларусьновости #новостибеларуси #былостало #брсм ♬ snowfall (Sped Up) - Øneheart & reidenshi

Каментары11

  • Абармот
    27.02.2024
    Красаўчыкі
  • Сонейка
    27.02.2024
    Героі, у якіх няма оскара. Можа хоць зараз слава іх знойдзе. А то хаця б хто з іх пахваліўся сваім удзелам у такім папулярным праекце. Сарамлівыя!
  • БРСМ
    27.02.2024
    Забыли еще Бреля начальника тогдашнего отдела по делами молодежи - его была идея. 

Стала зразумела, чаму кіраўнік беларускага Ernst&Young не змог асабіста развітацца з калектывам

Стала зразумела, чаму кіраўнік беларускага Ernst&Young не змог асабіста развітацца з калектывам

Усе навіны →
Усе навіны

На 11-гадовага хлопчыка ўпалі футбольныя вароты, ён шпіталізаваны4

У Беларусі стварылі сухое марожанае9

У Жыткавічах у галаве 10-гадовага хлопчыка знайшлі дзве дзіркі7

Даляр сёння даражэе на тры капейкі

У цэнтры Мінска выцягнулася вялізная чарга ФОТАФАКТ19

Беларуска не знайшла сябе ў спісе выпускнікоў школы — лічыць, што праз палітычныя погляды4

«Невядома, калі мы атрымаем наступны заробак». Як прыпыненне падтрымкі ад ЗША паўплывала на беларускія СМІ і НДА6

Памёр Аляксандр Машэўскі1

Пажарныя Лос-Анджэлеса абвясцілі са сцэны пра перамогу Беёнсэ на «Грэмі»2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала зразумела, чаму кіраўнік беларускага Ernst&Young не змог асабіста развітацца з калектывам

Стала зразумела, чаму кіраўнік беларускага Ernst&Young не змог асабіста развітацца з калектывам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць