Вяртанне Марыны Васілеўскай чакаецца ў Беларусь 11 красавіка.
![](http://d2u25kyqy2mqv5.cloudfront.net/img/w840d4webp1/photos/z_2024_04/wasileuskaja240410-v76yn.jpg.webp)
Вяртанне Марыны Васілеўскай чакаецца ў Беларусь 11 красавіка. Пра гэта на прэс-канферэнцыі, прымеркаванай да Сусветнага дня авіяцыі і касманаўтыкі заявіў галоўны вучоны сакратар Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Васіль Гурскі, піша БелТА.
Марына Васілеўская была ў космасе з 23 сакавіка па 6 красавіка, правёўшы на арбіце 14 сутак.
Цікава, што Лукашэнка падчас візіту ў Расію планаваў на 12 красавіка сустрэчу з касманаўтамі.
«12 красавіка ў Аляксандра Лукашэнкі і Уладзіміра Пуціна плануецца сумеснае мерапрыемства з нагоды Дня касманаўтыкі. Яны падвядуць вынікі місіі на МКС, дзе ўпершыню ў гісторыі працаваў экіпаж Саюзнай дзяржавы. Лукашэнка і Пуцін паразмаўляюць з касманаўтамі, абмяркуюць далейшыя перспектывы супрацоўніцтва ў касмічнай сферы», — паведамляла яго прэс-служба.
Але, магчыма, сустрэча з Васілеўскай не адбудзецца.
Каментары