Грамадства33

«Гэта было дзве гадзіны, «да трусоў», з панятымі». Як праходзяць надгляды і праверкі на мяжы Беларусі

Практыка ўзмоцненых праверак і надглядаў на ўездзе ў Беларусь і выездзе з краіны захоўваецца. Памежнікі і людзі ў цывільным правяраюць тэлефоны, асабістыя рэчы, праводзяць «гутаркі».

Фота: av.by

Практыка ўзмоцненых праверак і надглядаў на ўездзе ў Беларусь і выездзе з краіны захоўваецца. Памежнікі і людзі ў цывільным правяраюць тэлефоны, асабістыя рэчы, праводзяць «гутаркі».

На такія праверкі трапляюць як украінцы, так і беларусы, якія былі заўважаныя ў пратэстнай актыўнасці. Выданне BGMedia сабрала расказы відавочцаў з тэматычных чатаў.

Адна з гісторый здарылася ноччу з 14 на 15 красавіка ў аўтобусе Мінск — Коўна.

«14.04. Мінск-Коўна. 23:30 выезд з Мінска. 01:50 шлагбаўм РБ. 02:05 — 02:48 пашпартны. Да 04:05 асабісты надгляд аднаго пасажыра. 04:13 шлагбаўм РБ.

У выпадку з нашым пасажырам гэта было «да трусоў» з панятымі, а не проста з рэчамі. Перапісалі ў пратакол агляду ўсе рэчы да апошняй ніткі. Нічога не знайшлі, гэта пратакол надгляду, а не парушэнні. Але запаўнялі яго больш за гадзіну. Неяк так».

Са слоў відавочца, так старанна правяралі грамадзяніна Беларусі з Ашмянаў. Яго ў Літву ў выніку выпусцілі. Яшчэ адзін падарожнік расказаў пра праверку на ўездзе ў Беларусь з Літвы. Аўтобус, які ехаў з Коўна ў Мінск, затрымалі ў беларускім пункце пропуску з-за праверкі беларускіх пасажыраў, якія ўдзельнічалі ў пратэстах у 2020 годзе, і грамадзян Украіны:

«Аўтобус Коўна — Мінск. З Коўна ў 8.30. Заканчваем белмяжу. Затрымка з-за «гутарак». Аналагічна перад намі і пасля нас праходжанне мяжы залежыць ад колькасці знятых на гутарку. Пашпарт Украіны і 20-ы год».

Яшчэ адзін беларус расказаў, што пасажыра яго аўтобуса, які ехаў з Польшчы ў Беларусь, аштрафавалі за фота ў пункце пропуску. Мужчына вырашыў зрабіць фатаграфію для жонкі і атрымаў «адміністрацыйку» ад беларускіх памежнікаў.

Працягваюцца і дбайныя праверкі ўсіх украінцаў, якія перасякаюць беларускую мяжу. Відавочцы расказваюць, што такія праверкі могуць займаць больш за шэсць гадзін — у выпадку, калі грамадзян Украіны ў аўтобусе некалькі.

Каментары3

  • Адам
    16.04.2024
    Шукаюць нешта, гопнікі, але нічога не знаходзяць
  • Не разумею такіх мазазістаў
    16.04.2024
    А навошта стаяць суткамі ў чарзе, потым допыты і ператрусы каб што, каб з’езлзіць у канцлагер?
  • Знічка
    16.04.2024
    Не па тэме: заўсёды ў іншаземных словах у кароткае губляла свой брэвіс нават пасля галосных. Чаму раптам "шлагбаўм" стаў пісацца з "ў"?

Развіталіся, але не пахавалі: крэмацыю Марыі Зайцавай спынілі ў апошні момант4

Развіталіся, але не пахавалі: крэмацыю Марыі Зайцавай спынілі ў апошні момант

Усе навіны →
Усе навіны

Паўстанцы ў Дэмакратычнай Рэспубліцы Конга захапілі беларускія беспілотнікі2

Дактары расказалі пра стан хлопчыка, які пацярпеў ад выбуху пад Жлобінам

У Баранавічах будуць судзіць былога кіраўніка вялікага прадпрыемства

У Чэхіі бабры за ноч пабудавалі плаціну там, дзе яе ўзвядзенне доўга не маглі ўзгадніць чыноўнікі8

Чаму людзі з высокім IQ паводзяць сябе як дзівакі? Гэта мае навуковае тлумачэнне8

Стала зразумела, чаму кіраўнік беларускага Ernst&Young не змог асабіста развітацца з калектывам6

У Мінсувязі расказалі, калі ў Беларусі з'явіцца 5G3

Лідары расійскай апазіцыі выступілі з артыкулам, які важны і для беларусаў24

Трамп гаворыць пра зніжэнне цэнаў на нафту, але хто будзе зніжаць?4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Развіталіся, але не пахавалі: крэмацыю Марыі Зайцавай спынілі ў апошні момант4

Развіталіся, але не пахавалі: крэмацыю Марыі Зайцавай спынілі ў апошні момант

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць