Сёння ў Мюнхене немцы перамаглі 1:0 і выйшлі ў паўфінал футбольнага турніру.
![](http://d2u25kyqy2mqv5.cloudfront.net/img/w840d4webp1/photos/z_2024_04/bayern_getty240417-cocxe.jpg.webp)
Фота: Alexander Hassenstein/Getty Images
Адзіны мяч у сустрэчы забіў Ёшуа Кіміх. Тыдзень таму ў Лондане была нічыя — 2:2.
Супернікам «Баварыі» ў паўфінале будзе пераможца пары «Манчэстэр Сіці» — «Рэал» (Мадрыд). Пасля асноўнага часу там нічыя 1:1 (першая гульня — 3:3) і будзе дадатковы час.
У другім паўфінале згуляюць «Барусія» — ПСЖ.
Паўфіналы пройдуць 30 красавіка — 1 мая, матчы ў адказ 7-8 мая.
Фінал — 1 чэрвеня.
Каментары