Прапагандысты Пятро Пятроўскі і Аляксей Дзермант аб'явілі пра сваё далучэнне да Камуністычнай партыі Беларусі і выставілі адпаведныя фота.
![](http://d2u25kyqy2mqv5.cloudfront.net/img/w840d4webp1/photos/z_2024_04/2024-04-26152607-2b7g6.jpg.webp)
Пятроўскі заявіў, што «стаў часткай каманды КПБ па слядах продкаў», а таксама што «будзе адстойваць беларускі сацыялізм усімі законнымі сродкамі».
![](http://d2u25kyqy2mqv5.cloudfront.net/img/w732d4webp1/photos/z_2024_04/2024-04-26154738-ftd75.jpg.webp)
Аляксей Дзермант, вядомы тым, што цягам сваёй біяграфіі радыкальна мяняў ідэалагічную арыентацыю, сцвярджае:
«Выбар Кампартыі азначае выбар раз і назаўсёды. З усіх палітычных сілаў у нашай краіне ў найбольшай ступені маім поглядам адпавядаюць менавіта камуністы».
Ён дзякуе новым аднапартыйцам «за аказаны давер і гонар несці разам Чырвоны сцяг».
Каментары