Грамадства33

Цапкала вінаваціць генпракурора ў асабістай выгадзе ад продажу яго кватэры

Валерый Цапкала адправіў заяву ў Генпракуратуру — ён патрабуе завесці крымінальную справу на генпракурора Андрэя Шведа. Прычына заявы — прададзеная з аўкцыёну нерухомасць сямʼі Цапкала «па кошце значна ніжэйшым за рынкавы». Пра гэта экс-кіраўнік ПВТ паведаміў у тэлеграме. 

Трохпакаёвую кватэру сямʼі Валерыя Цапкалы прадалі з другой спробы на аўкцыёне ў красавіку. Яе набылі амаль за 400 тысяч рублёў.

«Маюцца важкія падставы меркаваць, што ў незаконным продажы кватэры па кошце значна ніжэйшым за рынкавы асноўным выгадаатрымальнікам зʼявіўся грамадзянін Швед А.І.», — піша Валерый Цапкала. 

Былы кіраўнік Парка высокіх тэхналогій просіць правесці службовае расследаванне і прыцягнуць Шведа да крымінальнай адказнасці. 

«Калі ў выніку праведзенага расследавання высветліцца, што дадзены грамадзянін не меў прамой камерцыйнай цікавасці, ён павінен быць прыцягнуты да адказнасці на падставе артыкула 217 КК РБ за незаконнае «бязвыплатнае адчужэнне ў значным памеры чужой маёмасці пры адсутнасці карыслівай мэты», — мяркуе Цапкала. 

Валерый Цапкала піша, што «адвакаты Шведа А.І. могуць у якасці змякчальных фактараў спасылацца на неадэкватнасць дадзенага грамадзяніна, які ўпершыню ў гісторыі чалавецтва ініцыяваў крымінальныя справы ў адносінах да даўно памерлых людзей». Але палітык лічыць, што «гэтыя дзеянні не зʼяўляюцца сведчаннем бессвядомасці грамадзяніна Шведа А.І., як гэта можа быць прадстаўлена ў судзе, а толькі спроба адцягнуць увагу правасуддзя ад злачынных дзеянняў, што здзяйсняюцца ім». 

Раней Вераніка Цапкала заклікала Следчы камітэт і пракуратуру правесці расследаванне аб продажы кватэры, якая належыць не толькі яе мужу, але таксама ёй і непаўналетнім дзецям. На яе думку, рашэннем выставіць на таргі нерухомасць парушаецца ў тым ліку Канстытуцыя. 

Валерыя Цапкалу беларускія ўлады завочна прыгаварылі да 17 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму.

Каментары3

  • С уваженьем. Дата, подпись... Отвечайте нам, а то, если вы не отзоветесь мы напишем в "Спортлото".
    02.05.2024
    Статья 127. Генеральный прокурор и нижестоящие прокуроры независимы в осуществлении своих полномочий и руководствуются законодательством. В своей деятельности Генеральный прокурорподотчетен Президенту.
  • Цім
    02.05.2024
    Правільна зрабіў Цапкала, што адправіў заяву. Няхай пракурорскія пачухаюцца. Яны ведаюць, што "рукапісы не гараць". І адказваць прыйдзецца, на ўсё і за ўсё. Не сёння, дык заўтра.
  • Ядвигин Ш.
    02.05.2024
    Цепкале сейчас не легко, жена за квартиру всю плешь проела.

У які дзень у 2020-м маглі здарыцца перамены? Польскі дыпламат выдаў кнігу аб працы ў Беларусі і даў адказ на гэта пытанне13

У які дзень у 2020-м маглі здарыцца перамены? Польскі дыпламат выдаў кнігу аб працы ў Беларусі і даў адказ на гэта пытанне

Усе навіны →
Усе навіны

Махляры падрабілі галасавое паведамленне ад начальніка беларускі і падманулі яе на 1500 рублёў

Міліцыя расказала, што сёння здарылася на станцыі метро «Купалаўская»3

У Мінску паўтарагадовы хлопчык адчыніў акно і выпаў з 15-га паверха5

На Алясцы знік самалёт з 10 чалавекамі на борце

Расіяне сталі набываць туры ў Беларусь у тры разы часцей, чым летась1

Канал у Аргенціне афарбаваўся ў трывожна-чырвоны колер ФОТАФАКТ3

У Бруселі чацверты раз за тыдзень адбылася страляніна, ёсць загінулы1

Паводле новага закона, небяспечным сабакам можа быць прызнаны нават шпіц12

Германія падазрае Расію ў шэрагу дыверсій з аўто па ўсёй краіне8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У які дзень у 2020-м маглі здарыцца перамены? Польскі дыпламат выдаў кнігу аб працы ў Беларусі і даў адказ на гэта пытанне13

У які дзень у 2020-м маглі здарыцца перамены? Польскі дыпламат выдаў кнігу аб працы ў Беларусі і даў адказ на гэта пытанне

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць