Борт Пуціна вылецеў з маскоўскага аэрапорта «Унукава» ў 21:56 па мясцовым часе, паведаміў «Беларускі Гаюн».
![](http://d2u25kyqy2mqv5.cloudfront.net/img/w840d4webp1/photos/z_2024_05/2024-05-23225340-lvprm.jpg.webp)
Да сустрэчы Пуціна ў аэрапорце, як сцвярджае прэс-служба Лукашэнкі, усё гатова, у тым ліку памяшканне для перамоваў. А па Мінску ён будзе перасоўвацца на машыне Aurus.
У аэрапорце Пуціна сустрэў сам Лукашэнка.
Раней гэты візіт не анансаваўся, пра яго стала вядома фактычна толькі сёння.
Каментары