Кіраўніца «Белай Русі» зноў выступіла ў абарону беларускай мовы і заступілася за Караткевіча ды Быкава
Намесніца старшыні Гродзенскай абласной арганізацыі грамадскага аб'яднання «Белая Русь» Святлана Вараніца чарговы раз жорстка раскрытыкавала гродзенскую даносчыцу Вольгу Бондараву і яе паплечніц, якія зноў у сваіх каналах па-хамску абражалі беларускую мову, скарыстаўшы як нагоду выкарыстанне яе на этыкетках гродзенскім прадпрыемствам «Малочны свет».
Прыклаўшы да свайго паста скрыны з нядаўніх публікацый Вольгі Бондаравай, мастачкі Святланы Жыгімонт і блогеркі Таццяны Сідаровіч, Вараніца піша:
«Тое, што я публікую на гэтых скрынах з трох ТГ-каналаў — гэта не крытыка. Гэта прыніжэнне беларускай мовы ў Рэспубліцы Беларусь, здзек з дзяржаўнай палітыкі ў галіне выкарыстання дзяржаўных моў, заклік да трэціравання калектыву аднаго з горадаўтваральных прадпрыемстваў (ці даўно гэтыя ж «дзеячы вялікія» нападалі на «Савушкін прадукт»?). І гэта, адпаведна, як па мне, не свабода меркаванняў».
Пры гэтым яна робіць выснову, што
«такі сеткавы хейт падсілкоўваецца, у тым ліку, і знікненнем са школьнай праграмы твораў Уладзіміра Караткевіча, і абразлівымі выпадамі на адрас Васіля Быкава».
Скончыла ж свой рускамоўны пост Святлана Вараніца абзацам па-беларуску:
«Мёртвым не баліць», а жывым ад мінулага роднай зямлі адракацца ці дазваляць ганебна адносіцца да роднай мовы, хоць рускай, хоць беларускай, хоць нашага ўнікальнага шматгалосся — справа не толькі дрэнная з маральнага пункту гледжання, але і вельмі небяспечная. У каторы раз ужо падкрэсліваю, што новая Канцэпцыя нацыянальнай бяспекі не на пустым месцы напісана».
«Дапусцім, чалавек з нізкім узроўнем культуры». Кіраўнічка «Белай Русі» рэзка адказала на хамскі допіс пра беларускую мову мастачкі Жыгімонт
Бондарава стукала ў КДБ на Вараніцу з «Белай Русі»
Допісы супрацоўніка «Мінскай праўды» перапоўнілі чашу цярпення кіраўніцы «Белай Русі»
«Замах на маю сям'ю!» Ідэолаг з «Белай Русі» просіць абараніць яе ад Бондаравай
Каментары