Палітвязень Яўген Бароўскі з сур'ёзнымі праблемамі са здароўем выйшаў на свабоду ў чэрвені
Ён фігураваў у гуманітарным спісе, але адседзеў тэрмін да канца.
![](http://d2u25kyqy2mqv5.cloudfront.net/img/w840d4webp1/photos/z_2024_07/barousky_yauhen-ts8e2.jpg.webp)
Мінчук Яўген Бароўскі (1990 года нараджэння) быў адным з тых, хто спрабаваў адбіць дэманстранта ў міліцыі на Пушкінскай падчас маршу 11 кастрычніка 2020 года. Яго затрымалі і прысудзілі 4 гады зняволення — за ўдзел у маршы і за гвалт у адносінах міліцыянера. Бароўскі адмовіўся прызнаваць віну.
![](http://d2u25kyqy2mqv5.cloudfront.net/img/w732d4webp1/photos/z_2024_07/pushkinskaja-zatrymanni-nkena.jpg.webp)
Палітвязень трапіў у магілёўскую калонію. У 2022 годзе ў Бароўскага пагоршаў стан здароўя. Але замест лячэння яго адправілі ў ШІЗА. «Я, напэўна, проста памру тут — мне настолькі дрэнна», — перадаваў ён сям’і.
Праваабаронцы ўключылі Бароўскага ў так званы гуманітары спіс — пералік асобаў, якія па ўзроце, стане здароўя, наяўнасці інваліднасці і іншых фактараў маюць патрэбу ў экстраннай медыцынскай дапамозе і павінны быць вызваленыя неадкладна.
Тым не менш заклікі грамадскасці былі пакінутыя без увагі.
Яўген Бароўскі выйшаў на свабоду ў сярэдзіне чэрвеня 2024 года, цалкам адбыўшы тэрмін.
Нагадаем, Аляксандр Лукашэнка анансаваў вызваленне палітвязняў з анкалагічнымі захворваннямі.
Пасля трох гадоў зняволення выйшаў на свабоду гродзенскі блогер Вадзім Vadimati Ермашук
Выйшаў на свабоду 73-гадовы палітвязень Аляксандр Новікаў — кэдэбіст, стваральнік адыёзнага сайта «Літкрытыка»
Вызваленая Алеся Буневіч: «Кадэбіст у чорных скураных пальчатках задаваў пытанні, і калі я не адказвала, пачынаў мяне душыць»
Каментары