Свет77

«Я кірую гэтым светам» — Байдэн

Што яшчэ казаў прэзідэнт ЗША Джо Байдэн у першым інтэрв'ю пасля дэбатаў з Трампам.

Прэзідэнт ЗША Джо Байдэн. Фота: AP

У інтэрв’ю тэлеканалу ABC у Джо Байдэна спыталі, ці праходзіць той рэгулярныя кагнітыўныя тэсты і ці гатовы прайсці незалежнае медыцынскае абследаванне, якое затым будзе паказана грамадскасці.

У адказ прэзідэнт ЗША заявіў, што яго штодзённая прэзідэнцкая дзейнасць замяшчае любыя кагнітыўныя тэсты, «бо ён кіруе светам».

«Усё, што я раблю кожны дзень, і ёсць мой кагнітыўны тэст. Я не толькі вяду перадвыбарчую кампанію, але і кірую светам. Не, гэта не перабольшанне, бо мы найважнейшая нацыя ў свеце», — адказаў Байдэн.

Прэзідэнт ЗША дадаў, што толькі ён зможа ўтрымліваць НАТА аб'яднаным і паспяхова стрымліваць Кітай у Ціхаакіянскім рэгіёне, а яго супернік Дональд Трамп «усё сапсуе».

Апроч гэтага Байдэн выказаў упэўненасць, што на яго наступны прэзідэнцкі тэрмін выпадзе пераломны момант, які вызначыць будучыню планеты амаль на стагоддзе наперад.

«Я думаю, што Злучаныя Штаты і ўвесь свет знаходзяцца ў пераломным моманце. Тое, што адбудзецца ў бліжэйшыя некалькі гадоў, вызначыць, якімі будуць наступныя шэсць-сем дзесяцігоддзяў», — падагульніў сваю прамову Байдэн.

Нагадаем, што ў гэтым жа інтэрв'ю Джо Байдэн заявіў, што выйдзе з перадвыбарнай гонкі толькі «па ўказанні Усявышняга».

Байдэн таксама сказаў, «што ніхто не валодае найлепшымі звесткамі, чым ён, каб быць прэзідэнтам або атрымаць перамогу ў прэзідэнцкай гонцы».

А свой слабы выступ тыдзень таму на дэбатах з Дональдам Трампам, які таксама прэтэндуе на пасаду прэзідэнта ЗША, Байдэн растлумачыў прастудай і стомай.

Каментары7

  • Гарамбуш
    06.07.2024
    А ведь окажется, что этот дед и в самом деле управлял всем миром. Возьмите видос на ютубе "Джо Байден в СССР 31 августа 1979 / Joe Biden in USSR (1979)" - может он тогда и положил начало и уложил "сильный" совок на лоптки, и может без него мир станет совсем другим 🤷‍♂️
  • Сняжынка
    06.07.2024
    Хто вам пераводзiy inтэрвью? Прежде чем писать этот бред, посмотрите его интервью.
  • Žvir
    06.07.2024
    Nu, tak i josc`. Hučyc` mo krychu pakarobliena, alie skazaū jon, jak josc`nasamreč. Moža Bajden i dzivakavatym padajecca niekamu, alie liepš taki Bajden, čym Tramp. Tramp, heta prosta žyviola.

У які дзень у 2020-м маглі здарыцца перамены? Польскі дыпламат выдаў кнігу аб працы ў Беларусі і даў адказ на гэта пытанне

У які дзень у 2020-м маглі здарыцца перамены? Польскі дыпламат выдаў кнігу аб працы ў Беларусі і даў адказ на гэта пытанне

Усе навіны →
Усе навіны

ЗВР Беларусі дасягнулі 9 мільярдаў даляраў6

Як тэлешоу дапамаглі знізіць колькасць разводаў у Паўднёвай Карэі2

Анастасія Нюфер з ЗША, вызваленая ў Беларусі ў дзень выбараў, апублікавала першае фота

Два гомельскія кур‘еры забралі 100 тысяч у 87-гадовай жанчыны, кінулі куратара і пачалі салодкае жыццё5

У 35 гадоў памёр падпалкоўнік, які займаўся асабліва важнымі справамі ў цэнтральным апараце МУС7

Мус мока. Як насіць самы модны колер гэтага года?12

Адміністрацыя Трампа скарачае штат USAID у 30 разоў8

На мяжу вярнулася чарга з аўтамабіляў1

Міліцыя расказала, што рабіць пры шантажы інтымнымі фота ў Сеціве

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У які дзень у 2020-м маглі здарыцца перамены? Польскі дыпламат выдаў кнігу аб працы ў Беларусі і даў адказ на гэта пытанне

У які дзень у 2020-м маглі здарыцца перамены? Польскі дыпламат выдаў кнігу аб працы ў Беларусі і даў адказ на гэта пытанне

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць