Што вядома пра суддзю і пракурорку, якія вынеслі смяротны прысуд грамадзяніну Германіі
Алег Лапека і Таццяна Гракун.
![](http://d2u25kyqy2mqv5.cloudfront.net/img/w840d4webp1/photos/z_2024_07/suddzi240720-u4vna.jpg.webp)
Справу Рыка Крыгера разглядаў суддзя Алег Лапека. Дзяржаўнае абвінавачванне падтрымлівала прадстаўніца Генеральнай пракуратуры Таццяна Гракун, піша «Вясна».
Алег Лапека ў 2021 годзе быў бестэрмінова прызначаны намеснікам старшыні Мінскага абласнога суда — адпаведны ўказ падпісаў Лукашэнка. У 2014 годзе ён быў узнагароджаны медалём «За бездакорную службу III ступені»
Таццяна Гракун пачынала кар'еру ў пракуратуры Мінскай вобласці і даслужылася там да старшага пракурора аддзела па наглядзе за адпаведнасцю закону судовых рашэнняў. Пасля пачатку масавых рэпрэсій, яе павысілі і перавялі на пасаду пракурора ў Генеральную пракуратуру. У 2023-ім годзе Гракун падтрымлівала абвінавачванне па «справе Tut.by».
У маі 2020 года яе ўзнагародзілі медалём «За бездакорную службу» III ступені.
Пазней Гракун трапіла ў санкцыйны спіс ЕС і Вялікабрытаніі.
Што вядома пра грамадзяніна Германіі Рыка Крыгера, якому ў Беларусі прысудзілі расстрэл
Расстрэльная справа Рыка Крыгера тычыцца яго ўдзелу ў Палку Каліноўскага — праваабаронцы
Полк Каліноўскага адмаўляе датычнасць Рыка Крыгера да падраздзялення
МЗС Германіі пацвердзіў інфармацыю пра смяротны прысуд свайму грамадзяніну ў Беларусі
Z-канал: Імаверна, Крыгер арганізоўваў дыверсіі ў Бранскай вобласці
Каментары