Спорт99

Былая беларуская спартсменка ўжо другі раз за жыццё памяняла спартыўнае грамадзянства

Срэбраная прызёрка Токіа-2020 у акадэмічным веславанні Ганна Пракацень атрымала ад Міжнароднага алімпійскага камітэта дазвол на Алімпійскіх гульнях у Парыжы прадстаўляць Узбекістан.

Ганна Пракацень. Фота: AP Photo/Darron Cummings

Гэтая змена грамадзянства для Пракацень ужо не першая. Яна нарадзілася ў 1992 годзе ў Мінску і да 2016 года прадстаўляла на міжнародных спаборніцтвах Беларусь. Але ў 2017 годзе пераехала ў Санкт-Пецярбург і стала выступаць за Расію, у складзе якой стала чэмпіёнкай Еўропы і заваявала срэбраны медаль на Алімпіядзе. 

Пасля таго, як Расія пачала поўнамаштабную вайну ва Украіне і сутыкнулася з усімі звязанымі з гэтым праблемамі, Пракацень стала шукаць для сябе іншую краіну і знайшла яе ў асобе Узбекістана. У складзе ўзбекскай зборнай яна ўжо паспела летась нават выйграць золата Азіяцкіх гульняў.

Цяпер МАК дазволіў ёй выступіць і на Алімпіядзе.

«Сёння на пасяджэнні ў Парыжы Выканаўчы савет Міжнароднага алімпійскага камітэта прыняў дзве заявы аб змене спартыўнага грамадзянства спартсменаў у адпаведнасці з правілам 41 Алімпійскай хартыі», — гаворыцца на сайце МАК.

Пасля паспяховай для сябе Алімпіяды ў Токіа Ганна Пракацень дала інтэрв'ю для расійскага выдання «Спорт-экспресс», дзе сярод іншага згадала і пра беларускія пратэсты 2020 года.

«Што я думаю пра палітыку? Скажу, што, калі ішлі пратэсты, ехаць дадому было страшна. Адна справа, калі глядзіш па тэлевізары — ну, выйшлі, пакрычалі, крута ж. Але калі там жывеш, то вельмі страшна», — сказала яна.

У адным пакеце з Пракацень памяняў спартыўнае грамадзянства амерыканскі плывец Каі Ліям Вінклер. Ён цяпер будзе выступаць за Германію.

Каментары9

  • Kub
    20.07.2024
    [Рэд. выдалена]
  • бабруйчанін
    20.07.2024
    ???)))Ці Пракацень ці Ціманоўская ці Магамедхабіб Кадзімпгамедаў па .макУ..
  • Усім хатачкрайным спартоўцам на заметку
    20.07.2024
    Ну што, дапамог табе ў тваёй кар’ере чырвоны расейскі пашпарт з двугаловай курыцай? Што, прыйшлося зноў мяняць яго, цяпер ужо на узбекскі? Зараз нават узбекскі пашпарт лічыцца куды больш годным, чым пашпарт імперскай крывай краіны-ізгой пад назвай рф.

«У гатэлі стаіць ахова толькі з-за таго, што ты белай расы». Як беларус працаваў у В'етнаме, Зімбабве і Філіпінах

«У гатэлі стаіць ахова толькі з-за таго, што ты белай расы». Як беларус працаваў у В'етнаме, Зімбабве і Філіпінах

Усе навіны →
Усе навіны

Вось як сілавікі атрымалі доступ да бота «Беларускага Гаюна»20

У Польшчы скончылі ўстаноўку электрычнага бар'еру на дзвюх рэках на мяжы з Беларуссю3

Бот Беларускага Гаюна быў узламаны. Хто туды пісаў — пад пагрозай36

Андрэй Стрыжак папярэдзіў пра паглыбленыя праверкі для тых, хто выязджае з краіны5

Лукашэнкаўскім спарынг-партнёрам ЦВК падарыла гарбату з малінавым варэннем12

ІТ-кампаніі ўпершыню за тры гады нанялі больш спецыялістаў, чым звольнілі

Трамп паабяцаў знішчыць Іран у выпадку замаху на сябе3

У цэнтры Рыгі з'явіўся помнік шэраму кату з мультфільма, што прэтэндуе на «Оскар»3

Чыноўнікі рэкамендуюць бізнэсу скараціць колькасць надпісаў на замежных мовах на шыльдах23

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«У гатэлі стаіць ахова толькі з-за таго, што ты белай расы». Як беларус працаваў у В'етнаме, Зімбабве і Філіпінах

«У гатэлі стаіць ахова толькі з-за таго, што ты белай расы». Як беларус працаваў у В'етнаме, Зімбабве і Філіпінах

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць