Абубакар Хаслаханаў прайграў у 1/4 фіналу, але, магчыма, працягне барацьбу ў суцяшальным паядынку
Беларускі барэц у 1/4 фіналу саступіў Махамеду Габру з Егіпта.
![](http://d2u25kyqy2mqv5.cloudfront.net/img/w840d4webp1/photos/z_2024_08/abukakar240806-hwve7.jpg.webp)
Абубакар Хаслаханаў. Фота: НАК Беларусі
Абубакар шмат рызыкаваў і прапусціў пару нападаў суперніка. Спартоўцу застаецца шанец на суцяшальныя паядынкі, калі яго супернік, выйдзе ў фінал, паведамляе тэлеграм-канал НАК Беларусі.
Раней Хаслаханаў выйграў у 1/8 фіналу ў Роберта Кабліашвілі з Грузіі.
Паўфінальныя паядынкі стартуюць сёння ў 19.15.
Каментары