«Ад дачы паказанняў адмовіўся». Генпракуратура — пра магілёўца, які адбіваўся ад губазікаўцаў
Прэс-служба Генеральнай пракуратуры выдала кароткі відэарэліз адносна справы з учарашнім нібыта «нападам» на супрацоўнікаў ГУБАЗіКа ў Магілёве. Як удалося высветліць, абвінавачаны ў нападзе — 62-гадовы Аляксандр Кандрычын, хоць афіцыйна ягонае прозвішча пакуль не называецца.
![](http://d2u25kyqy2mqv5.cloudfront.net/img/w840d4webp1/photos/z_2024_09/2024-09-23175947-5pn0b.jpg.webp)
Паводле прэс-службы Генеральнай пракуратуры, мужчына нанёс двум сілавікам «не менш за два і пяць удараў нажом, у тым ліку ў вобласць грудной клеткі».
Падазраваны быў затрыманы, а ад дачы паказанняў ён, як сцвярджаецца, адмовіўся.
У мужчыны нібыта забралі «малакаліберны пісталет з 46 патронамі да яго, тры гільзы, чатыры кулі, камп'ютарную тэхніку, не менш за 10 нажоў». Цяпер з імі праводзяцца экспертызы.
Напрыканцы кароткага паведамлення начальнік упраўлення Генеральнай пракуратуры Валерый Талкачоў пагражае ўсім тым, хто «настроены на супрацьпраўны лад, а тым больш падыме руку на праваахоўніка».
Каментары